19 сакавiка 2024, aўторак, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя выйшла на трэцяе месца ў свеце паводле колькасці хворых на COVID-19

Індыя выйшла на трэцяе месца ў свеце паводле колькасці хворых на COVID-19
Фота: Dailyexcelsior.com

Усяго ў свеце на каранавірус захварэлі 11,4 мільёна чалавек.

У Індыі выяўлены амаль 700 тысяч выпадкаў захворвання новай каранавіруснай інфекцыяй - паводле гэтага паказчыку краіна выйшла на трэцяе месца ў свеце, апярэдзіўшы Расею, піша «Медуза».

Паводле звестак універсітэта Джонса Гопкінса, які збірае статыстыку ў рэжыме рэальнага часу, на 6 ліпеня ў Індыі зарэгістраваныя больш 697 тысяч выпадкаў COVID-19, памерлі 19,6 тысячы чалавек.

Лідарам сярод сусветных краін застаюцца ЗША, дзе захварэлі больш за 2,8 мільёна грамадзян і памерлі амаль 130 тысяч чалавек.

На другім месцы Бразілія, дзе каранавірусам заразіліся 1,6 мільёна чалавек, памерлі больш за 64 тысяч чалавек.

У Расеі больш за 680 тысяч хворых і 10 тысяч памерлых.

Усяго ў свеце на каранавірус захварэлі 11,4 мільёна чалавек. Памерлі 534 тысячы чалавек, ачунялі больш за шэсць мільёнаў чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках