21 студзеня 2021, Чацвер, 8:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ пракаментавала выбліск бубоннай чумы ў Азіі

7
САЗ пракаментавала выбліск бубоннай чумы ў Азіі

Арганізацыя старанна сочыць за сітуацыяй.

На фоне паведамленняў пра ўспышку бубоннай чумы ў Кітаі і Манголіі Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што выяўленыя выпадкі заражэння не прадстаўляюць падвышанай небяспекі.

Пра гэта са спасылкай на прадстаўніцу САЗ Маргарэт Харыс паведамляе «Інтэрфакс».

«На гэты момант мы не думаем, што гаворка ідзе пра павышаную пагрозу, але мы старанна сочым за сітуацыяй», - пракаментавала яна.

Харыс патлумачыла, што напраўду бубонная чума застаецца з чалавецтвам ужо цягам стагоддзяў, аднак дзякуючы развіццю медыцыны цяпер яна «добра паддаецца лячэнню».

Нагадаем, раней улады Кітая ўвялі на поўначы краіны трэці ўзровень небяспекі праз хворага на чуму.

Выпадкі заражэння былі таксама выяўленыя ў двух раёнах на захадзе Манголіі.