2 траўня 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

iROZHLAS: Лукашэнка разумее, што ягоная эра заканчваецца

9
iROZHLAS: Лукашэнка разумее, што ягоная эра заканчваецца
ФОТА: RIA.RU

Рэйтынг дыктатара ўпаў неймаверна.

У пачатку гэтага года было яшчэ незразумела, хто можа кінуць выклік Лукашэнку на беларускай палітычнай арэне. Але затым сітуацыя імгненна змянілася, піша чэшскае выданне iROZHLAS (пераклад - inosmi.ru).

Яшчэ адна рэвалюцыя

Усе змяніў каранавірус і дурная пастанова Лукашэнкі праігнараваць пандэмію ў Беларусі. Дзеянні іншых краін у барацьбе з пандэміяй ён назваў «псіхозам» і няспынна хлусіў пра развіццё эпідэміі ў Беларусі і колькасці загінулых. Таму народ, пра які ён так любіць казаць, нарэшце ўз’еўся на яго.

Лукашэнка страціў свой рэйтынг яшчэ і таму, што намагаў на правядзенні ўрачыстасцяў у гонар Дня Перамогі дзявятага траўня, хоць на гэта не адважыўся нават Пуцін. Горш за ўсё для Лукашэнкі тое, што ён страціў галасы выбарцаў на перыферыі, якія раней яго падтрымлівалі.

Рэйтынг Лукашэнкі ўпаў неверагодна: апытанні грамадскай думкі, праведзеныя ў канцы траўня, гэта значыць, неўзабаве пасля вайсковага парада ў Менску, паказалі, што Лукашэнку падтрымліваюць усяго ад трох да шасці адсоткаў выбарцаў (адсюль і смешная мянушка «Саша тры працэнты»). Пры гэтым яго галоўныя канкурэнты карыстаюцца вялікім даверам выбарцаў: Святлану Ціханоўскую падтрымліваюць 12%, а былога банкіра Віктара Бабарыкі - больш за 50%.

Лукашэнка разумее, што яго эра заканчваецца. Як мяркуе расейскі палітолаг Уладзіслаў Іназемцаў, калі Лукашэнка паспрабуе не дапусціць перамогі гэтых двух канкурэнтаў, то амаль дакладна гэта прывядзе да чарговай рэвалюцыі ва Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках