У нас 9 мільёнаў шанцаў
16- Вольга Нікалайчык
- 8.07.2020, 12:52
- 61,789
Кожны беларус ужо вынес Лукашэнку свой прысуд.
Кінарэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Нікалайчык, якая ўчора выйшла на волю пасля незаконных 30 дзён арышту, дала інтэрв'ю тэлеграм-каналу МКБ і звярнулася да ўсіх беларусаў:
- Мы павінны быць разам, разам супрацьстаяць таракану. Салідарнасць. Мы ўсе павінны быць салідарнымі: калі ў кагосьці суд - выходзьце, не абавязкова з плакатамі, проста пастаяць ды падтрымаць. Калі мы будзем падтрымліваць адзін аднаго, падстаўляць адзін аднаму плячо, то мы адчуем, як нас шмат.
Мы выжывем, бо мы - народ, мы - нацыя, а ён - таракан. І кожны беларус ужо вынес Лукашэнку свой прысуд: 58 мільярдаў даляраў, якія ён вывез з Беларусі і пажыццёвае зняволенне ў карцары.
Я хачу сказаць, што гэтым летам у нас ёсць шанец. У нас не тое, што шанец, у нас 9 мільёнаў шанцаў, таму што кожны белoрус - гэта шанец.