18 лiстапада 2024, панядзелак, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы за перамены, за праўду»: больш за 700 медыкаў выйшлі на акцыю ў Менску

12
«Мы за перамены, за праўду»: больш за 700 медыкаў выйшлі на акцыю ў Менску
ФОТА: NAVINY.BY

Фотарэпартаж.

Больш за 700 лекараў, якія працуюць у розных лячэбных установах, прынялі 13 жніўня ўдзел у акцыі ў Менску супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Першая падобная акцыя прайшла 12 жніўня, сабраўшы блізу двухсот медыкаў, паведамляе naviny.by.

Людзі ў белых халатах выстраіліся ланцугом уздоўж праспекта Дзяржынскага з боку Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З іншага боку стаіць блізу двухсот чалавек з кветкамі. Праязджаюць міма аўтамабілісты бесперапынна сігналяць у знак падтрымкі.

Супрацоўнікі МУС з аўтобуса папярэдзілі сабраных праз гукаўзмацняльнае абсталяванне, каб яны не выходзілі на праезную частку (яны гэтага і не рабілі).

Медыкі трымаюць кветкі, паветраныя балонікі, транспаранты і плакаты «Спыніце гвалт», «Не нашкодзь», «Годзе крыві», «Мы за мір», «Аўто хуткай для лекараў».

Некалькі чалавек стаяць з партрэтамі лекара рэаніматолага-анестэзіёлага Андрэя Вітушкі, затрыманага ў Менску некалькі дзён таму разам з жонкай Крысцінай Вітушкай. Яе вызвалілі, яго не.

Рэнтгенолаг РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Іван Віктар сказаў БелаПАН, што занепакоены лёсам Вітушкі, які з'яўляецца «добрым лекарам і чалавекам выключнай прыстойнасці».

Віктар паведаміў, што ў медыцынскай грамадскасці выклікае пытанне, ці напраўду выкарыстоўваецца транспарт хуткай дапамогі для перавозкі АМАПу, пра што паведамлялі ў сацыяльных сетках.

Работнікі хуткай дапамогі, якія ўдзельнічалі ў акцыі, сказалі карэспандэнту Naviny.by, што ніколі не дапусцяць, каб у іх аўто сеў АМАП: «Мы дапамагаем, мы возім параненых і хворых, а не АМАП. Мы з народам. А тое, што вы бачылі ў сацыяльных сетках, гэта не хуткія, на іх нават «103» не было. Гэта медыцынская машына сілавікоў».

Лекарка-рэаніматолаг Менскай гарадской бальніцы №5 Ніка Сяховіч, якая прыйшла на акцыю з плакатам «звяжаш нас сёння, хто ўратуе цябе заўтра?», уважае важным зрабіць усё, каб у Беларусі жыццё змянялася да лепшага.

Аднак, сказала яна, «ёсць асцярогі, што на маім веку ў Беларусі лекар не зможа забяспечыць сабе годны ўзровень жыцця».

Лекар Міхаіл Кравец сказаў, што прыйшоў пратэставаць супраць гвалту з боку сілавікоў. Міхаіл і яго мама трымалі бел-чырвона-белы сцяг і перыядычна скандавалі: «Верым, можам, пераможам».

«Я падтрымліваю патрабаванні нацыянальнай забастоўкі ў частцы вызвалення палітвязняў і непрызнання вынікаў выбараў», - сказаў лекар.

Яго мама Святлана сказала, што «прыйшла падтрымаць свайго сына»: «Мы хочам ведаць, што адбываецца ў краіне, калі прэзідэнт так нас запалохвае. Можа, мы заняволеныя? Можа, мы ўжо прададзеныя Расеі? Мы за змены, за праўду пра сітуацыю ў Беларусі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках