19 сакавiка 2024, aўторак, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На плошчы Незалежнасці прайшоў грандыёзны мітынг

125
На плошчы Незалежнасці прайшоў грандыёзны мітынг

(Відэа) Да тысячам менчукоў далучыліся рабочыя МТЗ.

Сёння пасля абвяшчэнне страйку велізарная калона працаўнікоў МТЗ па праезнай частцы рушыла ў цэнтр Менска. Да іх далучыліся тысячы людзей. Яны прыйшлі на плошчу Незалежнасці, і скандуюць: «Сыходзь!».

21:35 Людзі з плошчы Незалежнасці пайшлі маршам па праспекце, скандуючы «Кожны дзень!», «Жыве Беларусь!», «Выпускай!».

21:06 Так выглядае Плошча Незалежнасці цяпер.

21:02 Тысячы людзей ўключылі ліхтарыкі насупраць Дому ўраду.

20:40 Атмасфера на плошчы Незалежнасці цяпер.

20:17 На плошчы Незалежнасці людзі выкрыкваюць назвы буйных прадпрыемстваў, якія абвясцілі страйк: Беларуская Чыгунка, БМЗ, Гродна Азот, Беларуськалій. Выказваюць падтрымку таксама медыкам і Парку высокіх тэхналогій

19:51 «Міліцыя з народам» - скандуюць каля дома ўрада і будынка ЦВК.

19:43 Медыкі ля Дома ўрада. Людзі крычаць «Малайцы!»

19:23 Вось якая зараз абстаноўка на Плошчы Незалежнасці.

19:18 На плошчы Незалежнасці людзі танчаць і спяваюць «Тры чарапахі».

19:16 Вось так выглядае плошча Незалежнасці цяпер.

19:13 Сотні чыгуначнікаў у форме прыехалі на плошчу Незалежнасці і далучыліся да пратэстоўцаў!

19:00 «Жыве Беларусь!», - скандуюць людзі. Шматтысячны мітынг на плошчы Незалежнасці.

18:52 На плошчы Незалежнасці людзі скандуюць «Прайграў - Сыдзі!».

18:44 Плошча Незалежнасці ў гэтыя хвіліны.

18:39 Людзі на плошчы скандуюць: Сыдзі!

18:34 Людзей на Плошчы вельмі шмат, яны пляскаюць і працягваюць сядзець.

18:33 Яшчэ адно фота з Плошчы Незалежнасці прама цяпер.

18:32 Пратэстоўцы сядзяць насупраць Дома ўрада і крычаць «Войска з народам!»

18:31 Атмасфера перад Домам ураду.

18:30 Людзі, якія сядзяць на Плошчы, пляскаюць у далоні і скандуюць: Мірныя!

18:22 Пратэстоўцы на Плошчы Незалежнасці селі на зямлю.

18:21 Забастоўка кожны дзень!

18:15 Адзін з лозунгаў мітынгу на плошчы Незалежнасці: Мядзведзеў хлусіць!

18:10 Людзі заклікаюць сілавікоў пераходзіць на бок народа.

18:09 Настаўнікі на плошчы Незалежнасці ў Менску.

18:03 Патрабаванні застаюцца без змен: адстаўка Лукашэнкі і перавыбары. Людзей становіцца толькі больш.

18:00 На плошчы Незалежнасці адключылі інтэрнэт.

17:57 Вось так выглядае зараз мітынг ля сцен Дома Урада.

17:53 Адціскаюць ад будынка Дома Урада. Натоўп скандуе «Размова! Размова!»

17:50 Людзі адышлі ад Дому ўраду, каб не ствараць прэцэдэнтаў для правакацый

17:38 У Менску мітынгоўцы ля будынка ўрада скандуюць: «Размова!», «Уладу - да адказу», «Трыбунал». Спыніліся за 100 метраў ад уваходу, людзі настойваюць «Сыходзь!». І крычаць, што яны за мір.

17:36 Плошча скандуе: Ярмошыну ў турму!

17:35 На Плошчы Незалежнасці шматтысячны мітынг. Нехта пастукаў у дзверы ЦВК. Дзверы не адкрылі.

17:32 МТЗ! МТЗ! - скандуе калона. Пратэстоўцы дайшлі да Дома Урада!

17:31 Калона дэманстрантаў падыходзіць да плошчы Незалежнасці.

17:30 Да калоны страйкоўцаў работнікаў МТЗ далучыліся тысячы пратэстоўцаў! Уся плошча Незалежнасці запоўненая людзьмі.

17:28 Байкеры накіроўваюцца ў цэнтр Менска, каб падтрымаць пратэстоўцаў!

17:26 Цэнтр Менска цяпер!

17:25 Велізарная маса людзей ідзе па праспекце! Гэта спраўдзілася!

17:23 Адзіны народ - адзіная краіна! Наш час прыйшоў. Вставай, страна свабодная!

17:20 Людзі скандуюць «Далучайся!» Самы час прыехаць на Плошчу Незалежнасці!

17:18 Грандыёзная калона дэманстрантаў праходзіць Кастрычніцкую і скандуе: Сыходзь!

17:17 Перамен! Такога Менск не бачыў даўно!

17:14 «Адпускай!» - скандуюць людзі.

17:13 Сыходзь! Шматтысячная калона праз 5 хвілін будзе на Кастрычніцкай плошчы.

17:10 Народ - сіла! Марш па праспекце Незалежнасці.

17:04 Калоны пратэстоўцаў злучыліся і рушылі ў бок Кастрычніцкай плошчы.

16:57 15-тысячная калона дэманстрантаў перакрыла праспект у раёне плошчы Перамогі і ідзе ў бок плошчы Незалежнасці.

16:36 Калоны сцякаюцца ў цэнтр Менска.

16:20 Тысячы чалавек ідуць па праспекце Незалежнасці. Проста велізарная калона.

ФОТА: «Радыё Свабода»

ФОТА: БЕЛСАТ
Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках