Кіраўнік федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі выступіў супраць Лукашэнкі
74- 21.08.2020, 12:13
- 65,312
Сістэма няўмольна рассыпаецца.
Вадзім Дзевятоўскі, самы вядомы малатабоец, а цяпер кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, экс-«дэпутат» «палаткі», раней неаднаразова падтрымліваў дыктатара, напісаў у сябе ў Facebook, што Лукашэнка - больш не ягоны прэзідэнт.
Кіраўнік БФЛА Вадзім Дзевятоўскі пацвердзіў «Трыбуне», што гэта ягоная пазіцыя.
- Мая ранейшая пазіцыя - гэта памылка. Гэта была здрада сябе. Гэта важна. На маёй старонцы ў Фэйсбук - гэта мая заява. Не думайце, што мяне ўзламалі.
Усё відавочна. Я напісаў гэта - і мне стала вельмі лёгка. Чаму надумаў гэта напісаць? Таму што гэта праўда. Я сапраўды так думаю. Паверце, мне казаць цяпер гэта вельмі лёгка, мне стала значна лягчэй. Прабачце, у мяне ўсё, - сказаў Дзевятоўскі.