8 траўня 2024, Серада, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі адшукалі месца бітвы Рычарда «Ільвінае Сэрца» з ваярамі Саладзіна

Археолагі адшукалі месца бітвы Рычарда «Ільвінае Сэрца» з ваярамі Саладзіна

Месца бітвы шукалі доўгія гады.

Археолагі вызначылі месца, дзе блізу 800 гадоў назад адбылася бітва войска Ан-Насіра Салаха ад-Дзіна Юсуфа ібн Аюба, больш вядомага як Саладзін, і войска на чале з каралём Рычардам I. Апошняга многія ведаюць як «Ільвінае Сэрца», піша lenta.ua.

Гэтая сутычка адбылася ў перыяд Трэцяга крыжовага паходу 7 верасня 1191 года. Яго ўдзельнікі перамаглі войска Саладзіна. Цягам доўгага часу «сустрэча» двух апанентаў разглядалася як дужа важная падзея. Аднак сёння навукоўцы сумняваюцца ў гэтым, бо Рычарду не ўдалося цалкам ліквідаваць мусульман. Ягоныя ваяры не змаглі захапіць Ерусалім, а гэта і было галоўнай мэтай. Але, з другога боку, ролю бітвы таксама не варта недаацэньваць, бо яна скончылася адной з асноўных перамог крыжакоў цягам 10 гадоў.

Месца бітвы шукалі доўгія гады. У гістарычных крыніцах паказвалі шлях, але не было апісана канкрэтна лакацыі. Акрамя таго, праз столькі стагоддзяў мясцовы ландшафт моцна змяніўся. Але ўсё ж месца знайшоў ізраільскі археолаг Рафаэль Лэвіс з Універсітэта Хайфы. Яму ўдалося гэта зрабіць з дапамогай сучасных тэхналогій. Прафесар даследаваў раён паміж горадам Герцліяй, кібуцам Шэфаімам, вёскамі Рышпон і Кфар-Шмар’яху, а таксама паміж сучасным і старажытным гарадамі пад назвай Арсуф.

«Ільвінае Сэрца» і ягоныя паплечнікі жадалі стаць гаспадарамі ў Ерусаліме, але перад гэтым узяць Яфу. Прасоўванне ўсцяж узбярэжжа Міжземнага мора забяспечвала войска харчаваннем і ваеннай падмогай. Рычард быў разумным палкаводцам і часта ладзіў прывалы для воінаў», - распавёў Лэвіс.

Для вызначэння месца бітвы навукоўцы прааналізавалі графікі руху Месяца, кірункі вятроў, а таксама колькасць дзённых гадзін для паходу без пагрозы абстрэлу з боку ворага. Сапраўды, навакольнае асяроддзе мясцовасці моцна памянялася. Напрыклад, раней побач быў лес, якога даўно ўжо не існуе.

Для канчатковай дакладнасці лакацыі навукоўцы выкарыстоўвалі металашукальнік. З яго дапамогай знайшлі некалькі аб'ектаў, якія характарызавалі той перыяд, - наканечнікі і падковы. Сабраўшы ўсе доказы, археолагі прыйшлі да высновы, што бітва адбылася на адцінку паміж сучаснымі гарадамі Герцліяй і Арсуфам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках