5 траўня 2024, Нядзеля, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя святары запусцілі флэшмоб супраць фальсіфікацый на выбарах

12
Праваслаўныя святары запусцілі флэшмоб супраць фальсіфікацый на выбарах
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА.

Акцыю пачаў дыякан з Гародні Зміцер Паўлюкевіч.

Шэраг праваслаўных святароў і дыяканаў далучыўся да Флэшмобу супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Пачаў флэшмоб дыякан з Гародні Зміцер Паўлюкевіч, які стварыў адмысловы плакат, на якім з дапамогай цытатаў з Бібліі тлумачыцца, чаму праваслаўным вернікам трэба выступіць супраць фальсіфікацый, прыніжэння асобы і ціску на яе.

Да флэшмобу ўжо далучыліся святары Аляксандр Кухта, Аляксандр Шрамко, Яўген Грамыка (з Менска), Уладзімір Драбышэўскі, Аляксей Мітрафанаў (з Гомеля), Андрэй Яворц, Мікалай Гайдук (з Гародні), Вячаслаў Шафарэнка (Заслаўе), Уладзімір Камінскі (Ліда), Георгій Мартышэўскі (Рагачоў), Сяргей Кярко (Барысаў), Віталь Равінскі (Маларыцкі раён) і іншыя – усяго ўжо больш за тры дзясяткі чалавек. Поўны спіс удзельнікаў флэшмобу публікуе ў Facebook багаслоўка Наталля Васілевіч.

Раней група беларускіх каталікоў пачала кампанію «Фальсіфікацыя – цяжкі грэх» супраць фальсіфікацый на выбарах. Ініцыятары звярнуліся да чальцоў выбаркамаў з заклікам сумленна лічыць галасы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках