31 кастрычнiка 2020, Субота, 13:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пачало зніжацца беспрацоўе

Ва Украіне пачало зніжацца беспрацоўе

Кіраўнік украінскага ўрада распавёў пра паляпшэнне сітуацыі на рынку працы.

Упершыню за некалькі месяцаў з пачатку эпідэміі каранавіруса ва Украіне назіраецца зніжэнне беспрацоўя. Пра гэта ў Facebook заявіў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, піша liga.net.

Шмыгаль адзначыў, што толькі за апошні тыдзень колькасць беспрацоўных зменшылася на 6000 чалавек.

З ягоных слоў, урадавым праграмам у частковым беспрацоўі ўдалося захаваць 360 000 працоўных месцаў. На гэта было выдаткавана 1,8 млрд грн. Праграмы прадугледжваюць дапамогу бізнэсу, што дазваляе прадаўжаць вытворчасць і не звальняць людзей, захоўваючы за імі паўнавартасныя заробкі, адзначыў прэм'ер.

Шмыгаль дадаў, што праз службу занятасці за час карантыну працаўладкаваныя больш за 220 000 чалавек.