20 верасня 2020, Нядзеля, 3:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр украінскага Луцка захварэў на каранавірус

Мэр украінскага Луцка захварэў на каранавірус
РЫГОР ПУСТАВІТ

Пры гэтым ён прадаўжае выступаць супраць жорсткага карантыну ў горадзе.

Выканаўца абавязкаў мэра Луцка Рыгор Пуставіт захварэў на каранавірус, паведамляе zn.ua.

«Так здарылася, што і мяне не абышоў COVID-19. Дзе гэта адбылося і калі гэта адбылося, мне невядома... Дадаткова паведамляю, што з нядзелі, 2 жніўня, я знаходжуся на самаізаляцыі», - напісаў ён у Facebook.

У той жа час Пуставіт папрасіў палітычных апанентаў не звязваць хваробу з пазіцыяй горада аб узмацненні карантынных абмежаванняў.

«Нягледзячы на тое, што я захварэў наCOVID-19, я прадаўжаю па-ранейшаму рашуча выступаць супраць спробы неабгрунтаванага і беспадстаўнага ўнясення нашага горада Луцка ў «чырвоную» зону эпідэмічнай небяспекі, і як вынік - магчымага стварэння істотных праблем і нязручнасцяў для жыхароў горада», - напісаў ён.

В.а. мэра заклікаў жыхароў горада прадаўжаць прытрымлівацца агульнавядомых супрацьэпідэмічных захадаў: насіць маскі, выконваць сацыяльную дыстанцыю, часцей мыць рукі і карыстацца антысептыкамі.

Нагадаем, з пачатку жніўня ва Украіне дзейнічае «занальнае» размеркаванне абласцей. Гэта азначае, што рэгіёны з найменшай захваральнасцю COVID-19 знаходзяцца ў «зялёнай» зоне, а вобласці з шырокім распаўсюджваннем - у «аранжавай» і «чырвонай». Адпаведна, адрозніваюцца і карантынныя абмежаванні - ад лёгкіх да сур'ёзных.

Луцкая гарадская рада адмовілася ўзмацняць абмежаванні, нягледзячы на тое, што горад патрапіў у «чырвоную зону». У суботу, 8 жніўня, Дзяржаўная камісія ў ТЭБ і НС пастанавіла аб пераводзе Цярнопаля і Луцка ў «аранжавую» зону.