19 сакавiка 2024, aўторак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твары абодвух лейтэнантаў сталі барвовымі ад сораму»

87
«Твары абодвух лейтэнантаў сталі барвовымі ад сораму»

Выпадак у менскім метро.

Паказальная гісторыя адбылася ў сталічным метро на станцыі Маладзёжная.

Выпадак апісвае карыстальнік Facebook з нікам Alex Krasovski:

- Раніца, бліжэй да 10. Станцыя метро Маладзёжная. У паўпусты вагон метро ўваходзяць два супрацоўнікі органаў унутраных спраў, абодва лейтэнанты, і садзяцца насупраць. З двух бакоў ад іх сядзяць два студэнты і дзяўчына з дзіцем, гадоў трох. Усе, акрамя міліцыянтаў, неадкладна ўстаюць і перасаджваюцца на мой бок.

Пытанне дзіцяці: «Мама, гэтыя дзядзькі білі нашага тату?»

Мама адказвае: «Не, але яны нічым не адрозніваюцца ад тых, што білі»

Твары ахоўнікаў парадку пабарвавелі ад сораму. Вось ён падзел народа на дзве часткі, як і марыў былы прэзідэнт, толькі не чырвона-зялёных і бел-чырвона-белых, а на крывасмокаў і людзей».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках