Жодзінцы перадалі «прывітанне» міліцыянту, які ўдарыў жанчыну ў твар кулаком
62- 16.09.2020, 16:10
- 280,417
Людзі пабывалі ля пад'езда карніка.
Жыхары Жодзіна прыйшлі да пад'езда міліцыянта, які ўдарыў жанчыну ў твар на мірнай акцыі 13 верасня. Гараджане перадалі «прывітанне» карніку, паведамляе тэлеграм-канал «Выбары. Беларусь».
Нагадаем, 13 верасня ўдзельнікі мірнай акцыі Марш герояў абаранялі кіроўцу ў ГЦ «Элегант», які падтрымаў удзельнікаў мітынгу сігналам. Супрацоўнікі ДАІ яго адпусцілі, людзі скандавалі «Дзякуй!», «Міліцыя з народам!». Адзін з міліцыянтаў нечакана ўдарыў у твар жодзінку Наілю Гусакову. Удар быў такой сілы, што жанчына ўпала на асфальт.