3 траўня 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Офіс прэзідэнта Украіны: Хасідаў, якія захраслі на мяжы, увялі ў зман улады Беларусі

Офіс прэзідэнта Украіны: Хасідаў, якія захраслі на мяжы, увялі ў зман улады Беларусі

Менск стварае дадатковае напружанне ў гэтай сітуацыі.

У Офісе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага мяркуюць, што амаль 2 тысячы паломнікаў-хасідаў, якія затрымаліся на ўкраінскай мяжы, увялі ў зман беларускія ўлады, паведамляе «Новое время».

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай 16 верасня на афіцыйным сайце кіраўніка Украіны.

«Большасць з іх прыбылі з Ізраіля, даверыўшыся чуткам аб тым, што ўкраінская мяжа з Беларуссю нібыта адкрытая. Улады Беларусі некаторымі сваімі непрадуманымі заявамі наўмысна або ненаўмысна падаграваюць гэтыя чуткі», - гаворыцца ў ёй.

У сувязі з гэтым у ОПУ заклікалі Менск «спыніць ствараць дадатковае напружанне на мяжы».

«Вымушаныя таксама канстатаваць, што асабістыя крыўды пэўных асобаў у дэ-факта дзейнай беларускай улады распаўсюджваюцца сёння, на жаль, і на плашчыню міждзяржаўных дачыненняў», - адзначылі ў Офісе Зяленскага, нагадаўшы, што Украіна заняла нейтральную пазіцыю што да палітычнага крызісу ў Беларусі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках