19 сакавiка 2024, aўторак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За свабоду слова!

7
За свабоду слова!

20 верасня, нядзеля, 14.00.

Незалежныя Telegram-каналы заклікалі беларусаў выйсці на нядзельны пратэстны марш.

«Баязлівы дзед чарговым разам паказаў, што больш за ўсё ён баіцца праўды. Баіцца свабоднага слова і свабодных журналістаў і блогераў. Баіцца кожнага беларуса, у якога ёсць смартфон ці фотаапарат, кожнага, хто распаўсюджвае інфармацыю аб тым, што адбываецца краіне.

На акцыях пратэсту затрымлівалі журналістаў незалежных СМІ. За краты кінутыя фотакарэспандэнты Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч. На тэрыторыі Беларусі заблакаваны доступ да найбуйнейшых незалежных сайтаў. Улады адключаюць мабільны інтэрнэт падчас масавых мерапрыемстваў.

Барацьба за свабоду - гэта, у першую чаргу, - барацьба за права на аб'ектыўную, сумленную інфармацыю. Нам трэба патрабаваць вызвалення затрыманых журналістаў і блогераў, спынення ціску на незалежныя СМІ. Нам трэба патрабаваць сумленнага асвятлення падзей у краіне на дзяржаўнай тэлевізіі і радыё. Нам трэба запатрабаваць скасавання цэнзуры.

За свабоду слова! Нядзеля, 20 верасня, 14.00. Цэнтральныя плошчы гарадоў Беларусі». Менск - плошча і праспект Незалежнасці», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках