9 траўня 2024, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы выйшлі на Марш нацыянальнага сцяга

1
Беларусы Варшавы выйшлі на Марш нацыянальнага сцяга
ФОТА: CHARTER97.ORG

Сотні беларусаў з нацыянальнай сімволікай прайшліся маршам галоўнай вуліцай Варшавы.

Сёння беларусы святкуюць Дзень дзяржаўнага сцяга і герба. 19 верасня 1991 года - найважнейшая дата ў найноўшай гісторыі Беларусі. У гэты дзень герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі нашай дзяржавы.

У Варшаве з гэтай нагоды беларусы выйшлі на Марш нацыянальнага сцяга. Некалькі сотняў беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі прайшліся галоўнай вуліцай сталіцы Польшчы - Новы Свят, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

Беларусы ў вопратцы белых і чырвоных колераў неслі плакаты «Свабодная Беларусь», «Муры абрынуцца», «Закрый рот - адкрый межы», «Лукашэнку пад трыбунал!», «Не забудземся, не прабачым!». Падчас шэсця ўдзельнікі маршу скандавалі «Жыве Беларусь!», «Лукашэнка, сыходзь!» і спявалі пратэстныя песні.

ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG

Удзельнікі маршу дайшлі да Замкавага Пляцу, дзе адбыўся мітынг. На мітынгу выступілі лідар Беларускай Нацыянальнай Памяці Анатоль Міхнавец, лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Беларускія пратэстныя песні выканаў бард Раман Корбут.

Арганізатарамі маршу выступілі Беларуская Нацыянальная Памяць, Беларускі Моладзевы Хаб і Цэнтр Беларускай Салідарнасці.

ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках