5 траўня 2024, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША гатовыя абвясціць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

22
ЗША гатовыя абвясціць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Таксама ЗША заклікалі Кіпр не блакаваць санкцыі ЕЗ у дачыненні да беларускага дыктатара і ягоных чыноўнікаў.

ЗША заклікалі Кіпр зняць пярэчанні ў пытанні абмежавальных захадаў ЕЗ у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, перадаюць у аўторак СМІ са спасылкай на заяву намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША ў еўрапейскіх справах Джорджа Кента, паведамляе interfax.by.

«Мы заклікалі іх далучыцца да кансэнсусу, каб дазволіць ЕЗ рухацца наперад, каб гэта быў узгоднены краінамі-аднадумцамі, адзіны падыход», - сказаў Кент падчас візіту ў Брусэль.

Акрамя таго, Вашынгтон ужо гатовы абвясціць санкцыі, але ён спадзяецца спачатку скаардынаваць іх з ЕЗ.

«Першапачатковы план складаўся ў тым, каб абвясціць пра іх паралельна на гэтым тыдні. Мы чакаем яснасці ад еўрапейскіх лідараў, ці змогуць яны прыняць рашэнне», - заявіў ён.

Кент знаходзіцца ў аўторак у Брусэлі, куды ён прыбыў на сустрэчы з еўрапейскімі афіцыйнымі лідарамі і дыпламатамі, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі.

Напярэдадні кіраўнікам МЗС ЕЗ не ўдалося прыняць рашэнне па санкцыях супраць Беларусі, таму гэтае пытанне, як чакаецца, разгледзяць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў. Сваёй згоды не даў Кіпр, які настойваў на тым, каб санкцыі былі ўведзеныя не толькі ў дачыненні да Беларусі, але і супраць Турцыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках