5 снежня 2020, Субота, 15:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Дыктатар Лукашэнка ў страху хаваецца ад грамадзянаў

23
Байдэн: Дыктатар Лукашэнка ў страху хаваецца ад грамадзянаў
Фото: АР

Улада ўзурпатара – фіктыўная.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн раскрытыкаваў дзейнага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа за тое, што той не адрэагаваў на сітуацыю ў Беларусі, дзе з 9 жніўня прадаўжаюцца пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Заяву палітыка прыводзіць Reuters (пераклад – rbc.ru).

«Прэзідэнт Трамп адмаўляецца выказацца супраць дзеянняў Лукашэнкі або прапанаваць сваю падтрымку прадэмакратычнаму руху», – заявіў Байдэн, назваўшы Лукашэнку дыктатарам.

Паводле словаў Байдэна, Лукашэнка «ў страху хаваецца ад уласных грамадзянаў і адмаўляецца прыняць волю народа». Гэтыя дзеянні – прыкмета слабасці, мяркуе ён.

Цырымонію «інаўгурацыі» Лукашэнкі, якая прайшла 23 верасня ў закрытым рэжыме, кандыдат ад дэмакратаў мяркуе фіктыўнай. Байдэн дадаў, што падтрымлівае мірныя акцыі пратэсту ў краіне і мяркуе неабходным правесці новыя выбары. Ён таксама запатрабаваў ад уладаў Беларусі вызваліць затрыманых лідараў апазіцыі і ўсіх палітвязняў.

Байдэн паабяцаў, што ў выпадку абрання прэзідэнтам ён будзе «абараняць дэмакратычныя каштоўнасці і стаяць на баку тых, хто іх падзяляе».

Раней на гэтым тыдні Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што не ўважае выбары 9 жніўня ў Беларусі свабоднымі і сумленнымі, а Лукашэнку – законна абраным. «Абвешчаныя вынікі былі сфабрыкаваныя і не адлюстроўвалі легітымнасць», – мяркуюць у Дзярждэпе. «Інаўгурацыі» Лукашэнкі не прызналі і іншыя дзяржавы, у тым ліку Украіна, Нямеччына, Эстонія, Славакія, Чэхія, Літва, Канада, Вялікая Брытанія і іншыя. У ЕЗ заявілі, што ні сама працэдура, ні новы тэрмін Лукашэнкі не маюць дастатковай легітымнасці.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».