27 кастрычнiка 2020, aўторак, 21:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачатак кастрычніка ў Беларусі будзе цяплейшым, чым звычайна

1
Пачатак кастрычніка ў Беларусі будзе цяплейшым, чым звычайна

Прагноз надвор'я на тыдзень.

Хоць летняе цяпло саступае месца тыповым вераснёўскім тэмпературам, ужо смела можна сказаць, што першы восеньскі месяц на 2-3 градусы цяплейшы, чым звычайна. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

29 верасня, у аўторак, надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму ў многіх рэгіёнах абыдзецца без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень на паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, дзе-нідзе магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туманы, што пагоршыць бачнасць да 400-900 метраў. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўначы слабы, удзень сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +3...9°С, на поўдні +10...12°С, максімальная ўдзень +15...21°С.

30 верасня, у сераду, сітуацыя істотна не зменіцца. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы на поўдні, раніцай і ўдзень месцамі ў краіне, а ў Гомельскай і Берасцейскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час на поўдні могуць прагрымець навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7...13°С, максімальная ўдзень +13...19°С.

У першай пяцідзёнцы кастрычніка паўднёва-ўсходнія вятры будуць пастаўляць у нашу краіну сярэдне цёплае паветра.

1 кастрычніка, у чацвер, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6...12°С, максімальная ўдзень +12...17°С.

2-3 кастрычніка, у пятніцу і ў суботу, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі ў краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні, сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7...12°С, максімальная ўдзень +13...20°С.

4 кастрычніка, у нядзелю, захаваецца пераменная воблачнасць. Месцамі ў краіне кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8...15°С, максімальная ўдзень +14...21°С, на поўдні да +23°С.

Такі тэмпературны фон будзе на 4-9 градусаў вышэйшым за кліматычную норму для гэтых дзён кастрычніка.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».