3 траўня 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар Пампэа запатрабаваў ад Беларусі вызваліць грамадзяніна ЗША Шклярава

15
Дзяржсакратар Пампэа запатрабаваў ад Беларусі вызваліць грамадзяніна ЗША Шклярава
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Вашынгтон патрабуе вызваліць і іншых палітвязняў.

Злучаныя Штаты Амерыкі патрабуюць ад цяперашніх уладаў Беларусі вызваліць палітычнага вязня, вядомага паліткансультанта Віталя Шклярава. Пра гэта на брыфінгу заявіў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа, тэкставая версія ягонага выступу апублікаваная 2 верасня на сайце Дзярждэпа, піша "Гордан".

Ён падкрэсліў, што Штаты прадаўжаюць уважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі. Пампэа нагадаў, што на мінулым тыдні туды прыбыў ягоны намеснік Стывен Біган.

"Беларусы заслугоўваюць права выбіраць сваіх лідараў шляхам сапраўды свабодных і справядлівых выбараў пад незалежным назіраннем. Мы патрабуем неадкладнага спынення гвалту ў дачыненні да іх і вызвалення ўсіх несправядліва затрыманых, у тым ліку грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава", – падкрэсліў Пампэа.

Ён дадаў, што ЗША цесна каардынуюць свае дзеянні са сваімі трансатлантычнымі партнёрамі і разам разглядаюць "сур'ёзныя адрасныя санкцыі ў дачыненні да ўсіх, хто мае дачыненне да парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсій".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках