9 траўня 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША і прэм'ер Эстоніі абмеркавалі тэму Беларусі

1
Дзяржсакратар ЗША і прэм'ер Эстоніі абмеркавалі тэму Беларусі

У ААН на ініцыятыву Эстоніі абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Прэм'ер-міністр Эстоніі Юры Ратас у тэлефоннай размове з дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампеа падкрэсліў, што Злучаныя штаты з'яўляюцца для рэспублікі важным хаўруснікам трансатлантычнага супрацоўніцтва, паведамляе interfax.by.

«Я падкрэсліў міністру замежных спраў Злучаных штатаў Амерыкі, што ЗША для Эстоніі з'яўляюцца важным хаўруснікам у трансатлантычным супрацоўніцтве і забеспячэнні бяспекі нашага рэгіёну. Адзінства NATO і вядучая роля ЗША ў аб'яднанні маюць ключавое значэнне», - напісаў Ратас у чацвер у сацыяльных СМІ.

Ратас таксама адзначыў, што былі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ў Радзе бяспекі ААН, дзе Эстонія з'яўляецца ў 2020-2021 гадах нясталым сябрам.

Акрамя таго, у ходзе размовы была таксама разгледжаная тэматыка маючай адбыцца ў пятніцу неафіцыйнай сустрэчы ў РБ ААН, на якой у рэжыме відэаканферэнцыі з ініцыятывы Эстоніі абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

«Я падзякаваў ЗША за падтрымку ў арганізацыі гэтай сустрэчы», - сказаў Ратас.

Пампеа ў сваю чаргу паведаміў, што абмеркаваў з Ратасам эканамічнае супрацоўніцтва і сітуацыю з бяспекай у рэгіёне.

«Мы цэнім прыхільнасць Эстоніі ў працы з намі як праз двухбаковыя стасункі, так і праз міжнародныя арганізацыі, каб прасоўваць каштоўнасці і мэты, якія мы падзяляем», - напісаў Пампеа ў сваім твітэры.

Бакі таксама абмеркавалі пытанне аб кандыдатуры новага генеральнага сакратара Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Раней прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд выказала гатоўнасць балатавацца на гэтую пасаду, якая стане вакантнай летам 2021 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках