19 траўня 2024, Нядзеля, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі Марыі Калеснікавай падалі заяву аб ейным знікненні ў міліцыю

75
Сваякі Марыі Калеснікавай падалі заяву аб ейным знікненні ў міліцыю
МАРЫЯ КАЛЕСНІКАВА

Раніцай невядомыя людзі пасадзілі Марыю Калеснікаву ў бус і павезлі ў невядомым кірунку.

Родныя чальца Каардынацыйнай рады для дыялогу з Лукашэнкам Марыі Калеснікавай падалі ў міліцыю заяву аб яе знікненні, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

«Сваякі Марыі Калеснікавай падалі заяву ў міліцыю паводле факту знікнення. У міліцыі сказалі, што заява прынята, Марыю шукаюць», - сказана ў паведамленні штаба.

Нагадаем, раніцай 7 верасня невядомыя людзі ў цэнтры Менска пасадзілі Марыю Калеснікава ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезлі ў невядомым кірунку. Таксама на сувязь перасталі выходзіць прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў.

Як пазней распавёў сябра Каардынацыйнай рады ў дыялогу з Лукашэнкам Максім Знак, Калеснікава раніцай пайшла на пошту, каб забраць два лісты: апавяшчэнне з РУУС Цэнтральнага раёна аб пратаколе за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі 30 жніўня і ліст з КДБ. Але да пошты Марыя дайсці не паспела - невядомыя пасадзілі яе ў мікрааўтобус і павезлі.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках