19 траўня 2024, Нядзеля, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінінградскі тэлеканал абрэзаў Пуціну паўгалавы падчас ягонага навагодняга звароту

15
Калінінградскі тэлеканал абрэзаў Пуціну паўгалавы падчас ягонага навагодняга звароту
ФОТА: КАДРЫ З ВІДЭА

Затым прамову кіраўніка Крамля і зусім выключылі.

Расейцы з Калінінграда, якія сабраліся за навагоднім сталом, убачылі скажоную карцінку звароту кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, піша "Московский комсомолец".

Cпачатку тэлеканал "Каскад" паказаў зварот губернатара Калінінградскай вобласці Антона Аліханава без усялякіх перашкод. А затым пачалася трансляцыя звароту Пуціна і карцінка ператварылася ў такую, што ў кіраўніка Крамля "абрэзалі" палову галавы.

Пры гэтым тэлевізійнікі перапынілі Пуціна на паўслове і ўключылі замест звароту кіраўніка дзяржавы музычную кампазіцыю.

Адзначым, што скажоная трансляцыя была як у паказе на тэлевізарах, так і ў інтэрнэце.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках