5 траўня 2024, Нядзеля, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастак з «Плошчы перамен»: Раман назаўжды стаў нашым спадарожнікам

Мастак з «Плошчы перамен»: Раман назаўжды стаў нашым спадарожнікам
АНДРЭЙ ДУБІНІН

Ніхто не мог паверыць, што за тры месяцы на нашых вачах сфармуецца нацыя.

Мастак Андрэй Дубінін паказаў журналісту tut.by сваю новую працу, але ўжо прысвечаную трагічным падзеям у родным двары - Плошчы перамен у Менску:

- Рамана Бандарэнку я, на жаль, асабіста не ведаў, але ягоная смерць ўзрушыла мяне. Сусед назаўжды стаў нашым спадарожнікам - як у думках, так і ў нябёсах. На палатне я адлюстраваў мяч, які сам па сабе ўжо падобны на планету. Гэта і лад ідэальнага дзяцінства, і ў той жа час кенатаф - сімвалічнае надмагілле для забітага юнака. Мая карціна «Ромка, выходзь» - гэта малітва пра тое, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць.

ФОТА: АНДРЭЙ ДУБІНІН

Успамінаючы пра трагедыю, якая адбылася на «Плошчы перамен», не магу не вярнуцца да карціны «Ноч паэтаў», якая стала, фактычна, прароцкай.

- Я думаў, што рабіў сваю карціну пра мінулае, а высветлілася, што яна пра сёння, - уздыхае мастак. - Тады, некалькі гадоў таму, я паказаў яе блізкаму прыяцелю. Той толькі паблажліва адмахнуўся: «А каму гэтая тэма патрэбна сёння? 1937-ы год - гэта ж было так даўно!». А ўвечары 11 жніўня 2020 года гэты знаёмы ехаў на веласіпедзе з рыбалкі. Пазней ён распавядаў, як на яго наляцелі амапаўцы, як ён, збіты, правёў ноч на бруднай падлозе ў ІЧУ з закаванымі за спінай рукамі... У мяне адчуванне, быццам мы зазірнулі ў калодзеж тэрору.

Дубінін не разглядае падзеі апошніх месяцаў ў краіне, як канфлікт унутры грамадства:

ФОТА: АНДРЭЙ ДУБІНІН

- Гэта супрацьстаянне грамадства і нашчадкаў сталінскага НКВД. Парадокс сітуацыі ў тым, што з логікі процілеглага боку страх павінен быў прымусіць сядзець усіх дома. Але людзей сёння менавіта страх штурхае на вуліцу, бо, калі дазволіць агрэсарам гаспадарыць у гарадской прасторы, то заўтра яны выламаюць дзверы твайго альбо майго дома. Калі я бачу мноства людзей на вуліцах, то ў настроі з'яўляецца эмацыйна светлы тон. Хоць занепакоенасць застаецца.

- Мы жывем у складаны час ...

- А я б сказаў, у таленавіты. Як мастак, я бачу форму - і гэта фантастычна! Я быў летам на плошчы Бангалор, калі там праводзіла мітынг-канцэрт Ціханоўскай, глядзеў на бясконцую колькасць нацыянальных сцягоў і не мог паверыць, што даслоўна за тры месяцы на нашых вачах сфармавалася нацыя.

Усё, што адбываецца вакол, чымсьці мне нагадвае апісанае класікамі літаратуры лета 1917 года, час паміж Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыямі. Тады Андрэй Белы пісаў у лісце Аляксандру Блоку: жывем у Петраградзе, маўляў, як у раі: ходзім голыя і ямо яблыкі. Вось і наш час такі: у нас нічога няма, але мы спадзяемся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках