5 траўня 2024, Нядзеля, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі да верасня хочуць вакцынаваць усіх дарослых

3
У Брытаніі да верасня хочуць вакцынаваць усіх дарослых

У краіне кожную хвіліну робяць 140 прышчэпак.

У Вялікай Брытаніі больш за палову людзей, старэйшых за 80 гадоў, атрымалі прынамсі адну дозу вакцыны ад каранавірусу, а ўрад паведаміў, што ў краіне кожную хвіліну робяць 140 прышчэпак.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Sky News.

"Я рады, што больш за палову людзей, старэйшых за 80 гадоў, былі вакцынаваныя. Кожная вакцынацыя набліжае нас на крок да нармальнага жыцця", – заявіў міністр аховы здароўя Мэт Хэнкок.

Між тым прэм'ер-міністр Борыс Джонсан апублікаваў у Twitter звесткі Нацыянальнай службы аховы здароўя пра тое, што вакцынацыя ад COVID-19 праводзіцца з хуткасцю 140 уколаў за хвіліну.

Міністр замежных справаў Дамінік Рааб сказаў, што да верасня кожнаму даросламу ў Вялікай Брытаніі будзе прапанаваная першая доза вакцыны ад каранавірусу.

"Наша мэта – да верасня прапанаваць усяму даросламу насельніцтву першую дозу. Калі мы зможам зрабіць гэта хутчэй, выдатна, але гэта план дзеянняў", – сказаў ён.

Ва ўрадзе спадзяюцца, што 88% найбольш схільных да рызыкі смерці ад каранавірусу людзей атрымаюць першую дозу вакцыны да сярэдзіны лютага, а 99% гэтай групы – да пачатку вясны.

Больш за 3,5 мільёнаў чалавек у Вялікай Брытаніі атрымалі першую дозу прэпарату, пры гэтым за апошнія 24 гадзіны было ўведзена блізу 324 000 дозаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках