17 траўня 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі ад COVID-19 вакцынавалі больш за 10% насельніцтва

4
У Ізраілі ад COVID-19 вакцынавалі больш за 10% насельніцтва

Краіна праводзіць вакцынацыю рэкорднымі тэмпамі.

Менш чым за два тыдні прышчэпкі ад каранавіруса зрабілі ўжо больш як мільён грамадзян Ізраіля - больш за дзесяць адсоткаў насельніцтва краіны.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

"Ізраіль дэманструе высокія тэмпы вакцынацыі насельніцтва ад каранавіруса. У пятніцу, 1 студзеня, прышчэпкі зрабілі мільённаму жыхару краіны. Ім стаў адзін з жыхароў арабскага паселішча Ум-эль-Фахма. З нагоды дасягнення такога ліку вакцынаваных у гэтае сяло прыехалі прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньягу і міністр аховы здароўя краіны Юлій Эдэльштэйн, інфармуе агенцтва навін dpa", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, прышчэпкі ў Ізраілі праводзяць вакцынай, распрацаванай нямецкай кампаніяй BioNTech і яе амэрыканскім партнёрам - кампаніяй Pfizer. Вакцынацыя пачалася 19 снежня 2020 года.

Нэтаньягу заявіў, што мэта ўрада падчас кампаніі вакцынацыі - зрабіць прышчэпку сама менш 5,5 мільёна ізраільцян (у краіне жыве блізу 9,3 мільёна чалавек). На думку ізраільскага прэм'ера, дасягненне гэтай адзнакі дазволіць спыніць эпідэмію COVID-19 у краіне.

Паводле звестак аналітычна-статыстычнага сайту Our World in Data, створанага навукоўцамі з брытанскага Оксфарду, Ізраіль – лідэр у свеце ў тэмпах вакцынацыі. На пятніцу ў Ізраілі фіксавалі паказчык 11,55 дозы на 100 жыхароў, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам у свеце. У абсалютнай колькасці вакцынаваных людзей лідэрства пакуль за Кітаем, ЗША і Вялікай Брытаніяй, адзначаецца на сайце. Прытым што ў Вялікай Брытаніі гэтак жа, як і ў Ізраілі, вакцынавалі мільён чалавек, тады як насельніцтва краіны перасягае ізраільскае больш чым у сем разоў.

Нягледзячы на трэці частковы лакдаўн у Ізраілі далей імкліва расце колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам. За апошнія 24 гадзіны там зафіксавалі 5804 новыя інфікаваныя, што крыху менш, чым на дзень раней, калі быў дасягнуты дзённай рэкорд колькасці заражэнняў за апошнія некалькі месяцаў - 5831 выпадак. Таму міністэрства аховы здароўя Ізраіля заклікае да далейшага ўзмацнення супрацьэпідэмічных абмежаванняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках