5 траўня 2024, Нядзеля, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі пад зямлёй дзіўныя збудаванні вікінгаў

Навукоўцы знайшлі пад зямлёй дзіўныя збудаванні вікінгаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Археолагі спрабуюць зразумець загадку 32 авальных канаваў.

Археолагі з універсітэцкага музея NTNU у Нарвегіі з дапамогай геарадара знайшлі 15 курганоў вікінгаў.

Пра гэта паведамляе phys.org.

Адно са старажытных пахаванняў перыяду з 650 да 950 года н.э. складалася з лодкі. Усе курганы вялікія, самы буйны з іх – 32 метры. Ён з'яўляецца адным з найбуйнейшых курганоў, вядомых у рэгіёне.

Аднак больш даследнікаў зацікавіла іншая загадка. Яны знайшлі пад зямлёй 32 авальныя канавы.

"Я спытаў у некалькіх сваіх калегаў, але пакуль не знайшоў нічога падобнага на гэтую знаходку на іншых раскопках. Так што цяжка зрабіць выснову, што гэта магло быць", – расказаў археолаг Арнэ Стамнес.

Ён выказаў здагадку, што канавы могуць быць падмуркам дома або рынкавымі прылаўкамі.

Археолаг Ёрн Эрык Хенрыкс з музея Нарвежскага арктычнага ўніверсітэта кажа, што немагчыма сказаць што-небудзь больш пэўнае пра тое, што такое авальныя канавы, пакуль не будуць праведзеныя раскопкі. Аднак ён мяркуе, што інтэрпрэтацыя Стамнеса цікавая.

Таксама геарадар зафіксаваў пад зямлёй 1257 ямаў рознага памеру. Навукоўцы заяўляюць, што гэта можа сведчыць пра густую заселенасць рэгіёну раней. З іх словаў, раён быў ахоплены чалавечай дзейнасцю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках