25 лютага 2021, Чацвер, 4:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У выходныя будзе цяплей, чым звычайна

Сіноптыкі: У выходныя будзе цяплей, чым звычайна

Чакаюцца туманы, трохі дажджу і снегу.

Шырокі і глыбокі цыклон «Горан» з цэнтрам ля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Нарвэгіі ўчора паўплываў і на надвор'е ў Беларусі. Кірунак паветраных плыняў змяніўся, і ў Беларусь пачала паступаць цёплая і вільготная паветраная маса з Міжземнамор'я. Тэмпературны фон значна павысіўся, і сярэдняя дзённая тэмпература паветра ў краіне была на 1-5°С вышэйшай за кліматычную норму, толькі на паўночным усходзе Беларусі - на 1-2°С ніжэй за яе. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У гэтыя выходныя захаваецца цёплае для канца студзеня надвор'е. Пры начных прымаразках чакаецца ўскладненне становішча на дарогах праз галалёдзіцу. Таксама варункі надвор'я будуць спрыяць утварэнню туманаў.

23 студзеня, у суботу, у асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі чакаюцца туман, уночы і раніцай слабы галалёд. На адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -3... +2°С, максімальная ўдзень +1... +7°С.

24 студзеня, у нядзелю, на тэрыторыю нашай краіны перамесціцца франтальны раздзел з Карпат і прынясе ноччу месцамі па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -3... +4°С, максімальная ўдзень 0... +6°С.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е. Чарговыя франтальныя раздзелы з паўднёвага захаду Еўропы прынясуць у нашу краіну ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

25 студзеня, у аўторак, уночы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -3... +4°С, максімальная ўдзень 0 ... +6°С.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».