10 траўня 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пракаментаваў расследаванне Навальнага пра палац пад Геленджыкам

68
Пуцін пракаментаваў расследаванне Навальнага пра палац пад Геленджыкам
ФОТА: PALACE.NAVALNY.COM

Прэзідэнту РФ было сумна глядзець фрагменты расследавання.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін упершыню пракаментаваў фільм Аляксея Навальнага, у якім апазіцыянер сцвярджае, што Пуціну належыць велізарны палац пад Геленджыкам. З ягоных слоў, ён не глядзеў фільм, але гартаў відэападборкі, падрыхтаваныя памочнікамі, паведамляе ВВС.

Пуцін заявіў, што ні адзін з аб'ектаў, якія фігуруюць у расследаванні Аляксея Навальнага, не належыць і не належалі яму або яго сям'і.

«Нічога з таго, што ў ім пазначана ў якасці маёй уласнасці, ні мне, ні маім блізкім сваякам не належыць і ніколі не належала», - сказаў прэзідэнт Расеі, размаўляючы са студэнтамі ў рэжыме відэаканферэнцыі з нагоды Дня расейскага студэнцтва. Пытанне пра палац яму задаў студэнт Уфімскага дзяржаўнага нафтавага тэхнічнага ўніверсітэт Данііл Чэмезаў.

Само расследаванне Пуцін назваў кампіляцыяй і мантажом.

«Ну вось размясцілі маю фатаграфію плавання стылем батэрфляй. Я так кепска ўмею, але часам люблю так паплаваць. У нейкім басейне, дзе я ніколі не быў. І не ведаю, што гэта за басейн. Але я так плаваў. Калі і дзе? У Енісеі ў 2016 годзе. Ну, у такіх выпадках гэта проста кампіляцыя, гэта мантаж. Выказваючыся мовай аднаго з вядомых нашых персанажаў, трэба сказаць: сумна, дзяўчынкі. Ну хоць чаго-небудзь там прыдумалі б яшчэ», - сказаў прэзідэнт РФ.

Ён дадаў, што ведае некаторых людзей, якія згадваюцца ў матэрыяле: «Людзі, якія там згадваюцца. Я кагосьці ведаю, хтосьці з'яўляецца маім прыяцелем, былым калегам. Нейкія далёкія сваякі, нейкія знаёмыя. Ёсць людзі, якіх я наогул не ведаю, якія там згадваюцца».

Пуцін растлумачыў, што не глядзеў фільм цалкам.

«Я не глядзеў гэты фільм праз адсутнасць вольнага часу для прагляду такой інфармацыі, але гартаў відэападборку, якую мне памочнікі прынеслі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках