5 сакавiка 2021, Пятніца, 12:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы Дом: Байдэн папярэдзіў Пуціна пра жорсткія захады

11
Белы Дом: Байдэн папярэдзіў Пуціна пра жорсткія захады
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: REUTERS/BRENDAN MCDERMID

ЗША будуць дзейнічаць рашуча.

ЗША дадуць «цвёрды» адказ на шкодніцтва Расеі супраць ЗША, заявіў прэзідэнт Джо Байдэн падчас сваёй першай тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным пасля інаўгурацыі.

Як паведаміла прэс-служба Белага дома (пераклад - finanz.ru), Байдэн пералічыў Пуціну пытанні, «што выклікаюць занепакоенасць».

Гэта кібератака супраць амерыканскага ўрада, у якой спецслужбы вінавацяць расейскіх хакераў; паведамленні аб узнагародах, якія Расея плаціла за забойства амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане; умяшанне ў прэзідэнцкія выбары 2020 года, а таксама атручванне Аляксея Навальнага.

«Прэзідэнт Байдэн даў ясна зразумець, што ЗША будуць рашуча дзейнічаць <...> у адказ на крокі Расеі, якія шкодзяць нам ці нашым хаўруснікам», - гаворыцца ў рэлізе Белага дома.

Байдэн таксама пацвердзіў Пуцін «цвёрдую падтрымку» суверэнітэту Украіны з боку ЗША.

Напярэдадні званка Байдэн паведаміў журналістам у Белым доме, што мае намер «растлумачыць Расеі», што ў Вашынгтоне «вельмі занепакоеныя» яе дзеяннямі.

«Я папрасіў адпаведныя агенцтвы старанна падрыхтаваць мяне ў кожным з пытанняў, праінфармаваць дакладна, што мы маем на гэты момант, і я без ваганняў падыму гэтыя пытанні з расейцамі», - абяцаў ён.

Як распавядалі Reuters блізкія да адміністрацыі крыніцы, Байдэн разглядае крокі ад фінансавых санкцый да кібератак у адказ, і ўпор робіцца на тое, каб прычыніць Расеі рэальную шкоду.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».