11 траўня 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія заявіла пра байкот ЧС у хакеі, калі ён пройдзе ў Менску

21
Данія заявіла пра байкот ЧС у хакеі, калі ён пройдзе ў Менску
ФОТА: БЕЛТА

Кіраўнік дацкага хакейнага саюза заявіў, што паўночныя краіны таксама падзяляюць пазіцыю Капенгагена.

Дырэктар дацкага хакейнага саюза Ульрык Ларсэн заявіў, што федэрацыя разглядае варыянт байкатавання ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Менску, паведамляе «Трибуна».

- Мы не хочам, каб наша нацыянальная каманда ў хакеі выступала на чэмпіянаце свету ў Менску. Мы хочам, каб чэмпіянат свету прайшоў у іншай краіне.

Ужо летась некалькі нашых хакеістаў крытычна выказаліся з нагоды магчымага правядзення ЧС у Менску.

Чакаем хутчэйшага тлумачэння ад ІІХФ з гэтай нагоды

- Што вы будзеце рабіць, калі гульцы не захочуць ехаць на ЧС у Менску?

- Ну тады я магу скакаць і танчыць, колькі захачу. Але я проста не думаю, што мы зойдзем так далёка. Мяркую, што датуль будзе пастанова ад ІІХФ што да Менску. І гэта таксама маё дакладнае пасланне: неабходна знайсці іншае развязанне наконт месца правядзення, - заявіў Ларсэн.

Ульрык Ларсэн заявіў, што сустракаўся з прадстаўнікамі федэрацый суседніх краін і застаўся перакананы, што ўсе паўночныя краіны падзяляюць пазіцыю Даніі ў дачыненні правядзення ЧС у Менску.

- Будзе складана, калі Даніі давядзеццапрыйдзецца адмовіцца ад ЧС як адна краіна. Але я ўпэўнены, што ў чатырох паўночных краін вельмі падобныя погляды на тое, што адбываецца вакол ЧС у Менску. І тады ІІХФ будзе больш складана застацца ў баку і не заўважыць таго, што адбываецца.

Але пакуль мы толькі сказалі ІІХФ, што яны павінны знайсці развязанне што да ЧС у Менску. Яны арганізатары чэмпіянату свету і ведаюць нашу пазіцыю, - заявіў Ларсэн.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках