11 траўня 2024, Субота, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даведаліся, чаму некаторыя часткі нашага цела больш адчувальныя, чым іншыя

1
Навукоўцы даведаліся, чаму некаторыя часткі нашага цела больш адчувальныя, чым іншыя

Што ляжыць у аснове гэтай з'явы?

Праца апублікаваная ў часопісе Cell і праведзеная на мышах, але навукоўцы з Гарвардскай медыцынскай школы (ЗША) сцвярджаюць, што яе высновы можна распаўсюдзіць на ўсіх сысуноў, у тым ліку людзей. Вядома, што нейроны ў нашай нервовай сістэме размеркаваны нераўнамерна. Напрыклад, у зрокавай сістэме прыматаў іх нашмат больш, чым у шматлікіх іншых органах. У свіней вельмі адчувальная морда, у сабак - нос, а ў людзей - рукі і вусны, піша Naked science.

Нейроны пры гэтым нераўнамерна размеркаваны не толькі ў целе, але і ў так званай саматасэнсарнай кары галаўнога мозгу, якая ўтрымлівае сімвалічную мапу цела. У першаснай саматасэнсарнай кары ўсе часткі цела размеркаваныя непрапарцыйна іх сапраўдным памерам: напрыклад, галава і рукі займаюць амаль палову коркавых абласцей.

Паразы мозгу ў вобласці першаснай саматасэнсарнай кары выклікаюць сімптомы, якія ўключаюць аграфестэзію - парушэнне скурнай кінестэзіі, пры якой страчваецца здольнасць да пазнавання чалавекам літар, лічбаў, фігур (іх вычэрчваюць на скуры тупым прадметам), - астэрэагеноз (страта здольнасці вызначаць форму і геаметрыю прадметаў, немігепестэзію (зніжэнне скурнай адчувальнасці аднаго боку цела) і таму падобныя эфекты.

Навукоўцы з ЗША высветлілі, што колькасць нейронаў, якія інервуюць адчувальнасць тых ці іншых участкаў скуры мышэй, была даволі беднай у параўнанні з тым, чаго чакалі даследнікі. Каб зразумець гэту супярэчнасць, яны правялі серыю эксперыментаў, якія ўключалі візуалізацыю мозгу і нейронаў, а таксама іх стымуляцыю рознымі спосабамі.

Як высветлілі аўтары працы, у дзіцянятаў адчувальнасць безвалосых участкаў скуры была прапарцыйная ліку нейронаў у ёй, але ў падлеткавым узросце яна была больш прадстаўленая ў мозгу, хаця колькасць нейронаў заставалася на ранейшым узроўні. За гэтыя працэсы быў адказны ствол мозгу - найбольш прымітыўная і, як яе яшчэ называюць, «старажытная» яго частка.

Спецыялісты таксама выявілі, што нейроны найбольш адчувальных частак цела ўтвараюць больш сувязяў і больш моцныя, чым тыя, што «засяляюць» менш «адчувальныя» ўчасткі. Такім чынам, навукоўцам атрымалася зразумець, чаму адны часткі нашага цела валодаюць большай адчувальнасцю, чым іншыя. З дапамогай такога механізму сысуны лепш арыентуюцца ў навакольным асяроддзі, хутчэй разумеюць розныя сігналы і рэагуюць на іх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках