11 траўня 2024, Субота, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык: Расея будзе вымушаная наладжваць дачыненні з новым кіраўніцтвам Беларусі

13
Аналітык: Расея будзе вымушаная наладжваць дачыненні з новым кіраўніцтвам Беларусі
СЯРГЕЙ ЧАЛЫ

Гэта будзе выгадна і для самога Крамля.

Незалежны аналітык Сяргей Чалы выказаўся пра ўплыў Расеі на беларускую сітуацыю.

- Мне здаецца, што мы ўвесь час азіраемся на нейкага створанага віртуальнага апанента, з якім мы змагаемся, - заявіў у інтэрв'ю «Еврорадио» Сяргей Чалы.

Рыторыка, якая выкарыстоўвалася для выбараў 2015 года: «Калі вы тут пачнеце нешта, то будзе як у Крыме. То бок будуць танкі, расейскія базы. Груба кажучы, Пуцін не дасць вам развівацца інакш, як пад яго крылом, і толькі так, як выгадна Расеі».

Мне здаецца, мы зноў самі сабе прыдумляем саламянае пудзіла, - уважае экспэрт. - Для таго каб апраўдваць свае ўласныя страхі. Мне здаецца, што калі такога роду рэформы і змены пачнуцца, Крэмль і Масква будуць пастаўлены ў становішча, калі ім давядзецца прыняць гэты новы статус-кво. І трэба будзе неяк наладжваць стасункі з новым кіраўніцтвам.

Са слоў Чалага, спробы Расеі ўплываць на Беларусь будуць, як і спробы іншых бакоў.

- І ўрэшце, мы ж не можам не жыць побач з Расеяй. У мяне наогул была такая думка, што гэта нейкая наша сусветна-гістарычная місія. Адзіная краіна, якая ўмее ўлагодзіць дзікага мядзведзя, каб ён там далей спаў у сваёй бярлозе.

А з другога боку, я сам гэта ведаю на прыкладзе вялікай колькасці палітычных кампаній, што ўплыў і інструменты, якімі валодае Расея, - вельмі-вельмі перабольшаныя.

Мы ж ўсе памятаем «аранжавую» рэвалюцыю ва Украіне, калі Пуцін двойчы ці тройчы павіншаваў Януковіча з абраннем. Як усе яго кандыдаты прайгравалі выбары ў Малдове, як яны прайгравалі нават у акупаваных тэрыторыях Абхазіі і Асеціі, амаль усюды.

Я думаю, што мы павінны менш думаць аб тым, што падумае пра гэта Расея. Гэта раз. А другое, гэта не мая думка, але яна вельмі важная, яе агучваў Максім Баграцоў: на жаль, цяпер нашы адносіны з Расеяй абсалютна скажоныя.

Лукашэнка сферу дачыненняў з Расеяй, не важна, палітычных ці эканамічных, прадстаўляе ў выглядзе «схематозаў». У духу «вось ёсць такая схема, зараз мы тут цукар там з кубінскага трыснягу пад выглядам нашага, зараз мы з дапамогай фонду Ісінбаева будзем гнаць туды алкаголь». Або «вось у нас растваральнікі-разбаўляльнікі».

Гэта значыць пастаянна выстройваюцца нейкія схемы, замест таго каб выбудаваць нармальныя, празрыстыя, чалавечыя дачыненні. Якія і для самой Расеі будуць больш выгадныя, чым вось гэты жах, які цяпер робіцца.

І цяпер яны нарэшце пачынаюць гэта разумець, ухіляючы ўсе гэтыя схематозы. Гэта будзе выгадна і для самой Расеі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках