11 траўня 2024, Субота, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

43 гады таму кардынал Караль Вайтыла быў абраны Папам Рымскім

4
43 гады таму кардынал Караль Вайтыла быў абраны Папам Рымскім

Пантыфікат папы-паляка быў звязаны са зменамі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якія прывялі да падзення камунізму.

У гэтым годзе адзначаецца 43-я гадавіна абрання кракаўскага біскупа Караля Вайтылы Папам Рымскім. 16 кастрычніка 1978 гады ў Рыме кардынальская калегія абрала 58-гадовага мітрапаліта кракаўскага кардынала Караля Вайтылу кіраўніком Каталіцкай царквы, паведамляе «Польскае радыё».

Ён прыняў імя Ян Павел II. Гэта быў першы з 1522 году папа не з Італіі. Пантыфікат папы-паляка быў шчыльна звязаны са зменамі ў Польшчы, а затым у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якія ў выніку прывялі да падзення камунізму і распаду СССР.

Дзень 16 кастрычніка - дата абрання кардынала Караля Вайтылы на Святы прастол - з'яўляецца ў Польшчы святам, устаноўленым Сэймам у 2005 годзе ў гонар Папы Рымскага Яна Паўла II. Каталіцкая царква ў Польшчы адзначае гэты дзень з 2001 года ў нядзелю, якая папярэднічае гадавіне абрання пантыфіка-паляка.

Гэты дзень, прысвечаны папу-паляку, спрыяе разважанню пра жыццё, вучэнню і заслугам для ўсяго свету Яна Паўла II, кажа галоўны рэдактар каталіцкага выдання «Idziemy» святар Хенрык Зеліньскі: «Адбыўся цуд, дзякуючы святасці і генію папы з Польшчы. Бо яшчэ ў 1980 годзе меркавалася, што прывід атамнай катастрофы, вайны з выкарыстаннем ядзернай зброі рэальны. Тое, што мы прайшлі праз тыя гады без шчыра - гэта ў вялікай меры заслуга святога Яна Паўла II».

Падчас 24-гадовага пантыфікату Ян Павел II здзейсніў 104 замежныя паломніцтвы. 2 чэрвеня 1979 года пачалася ягоная першая пілігрымка ў Польшчу ў якасці пантыфіка. Яна стала вялікай падзеяй, бо гэта быў першы візіт кіраўніка Ватыкана ў Польшчу, у краіну, кіраваную камуністамі.

Галоўнай падзеяй візіту стала ягоная пропаведзь у Варшаве, ён вымавіў словы, якія сталі для мільёнаў палякаў заклікам да барацьбы за свае правы. «Так сыдзе дух Твой, ды сыдзе Дух твой і зменіць аблічча зямлі... Гэтай зямлі», - сказаў тады польскі пантыфік.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках