8 траўня 2024, Серада, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі зняўся ў серыяле Netflix

Папа Рымскі зняўся ў серыяле Netflix
ФОТА: REUTERS

Эпізоды называюцца: «Любоў», «Мары», «Барацьба» і «Праца».

Папа Рымскі Францыск выступіць у новым дакументальным серыяле стрымінгавага сэрвісу Netflix, які хутка выйдзе ў эфір.

Папа раскажа ў ім пра стасункі паміж пакаленнямі.

Галоўны рэдактар італьянскага выдання La Civiltà Cattolica і блізкі папскі супрацоўнік падзяліўся інфармацыяй з італьянскім каналам Sky/tg24.

Упершыню серыял пакажуць на Рымскім кінафестывалі, які пройдзе 14–24 кастрычніка 2021 г. Да Божага Нараджэння ён з'явіцца на Netflix.

У чатырох частках фільма Stories of a Generation con Papa Francesco мужчыны і жанчыны, якім за 70, размаўляюць з маладымі людзьмі ва ўзросце да 30 гадоў на агульначалавечыя тэмы. Эпізоды называюцца: «Любоў», «Мары», «Барацьба» і «Праца». Тут выступяць амерыканскі рэжысёр Марцін Скарсэзэ, брытанская антраполаг Джэйн Гудал і аргентынская праваабаронца Эстэла Барнс дэ Карлота.

Пантыфік у гутарцы пракаментуе некаторыя жыццёвыя сітуацыя, пра якія раскажуць людзі і пары з розных куткоў свету. Дарэчы, раней Францыск неаднаразова падкрэсліваў важнасць дыялогу паміж пакаленнямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках