11 траўня 2024, Субота, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мозгу выявілі ўнікальную прыкмету

2
У мозгу выявілі ўнікальную прыкмету

Прыкмету выявілі навукоўцы з Швейцарыі.

Даследнікі з Швейцарыі паказалі, што падобная да адбітку пальцаў характэрная ўнікальная прыкмета мозгу кожнага чалавека - функцыянальны канэктам - фармуецца за 100 секунд. Артыкул навукоўцаў апублікаваны ў часопісе Science Advances.

У 2015 годзе даследчыкі з Ельскага ўніверсітэта, параўнаўшы функцыянальныя канэктамы мозгу - «мапы» сувязяў паміж нейронамі чалавечага мозгу - атрыманыя з дапамогай магнітна-рэзананснай тамаграфіі мозгу, выявілі, што могуць карэктна вылучыць здымкі мозгу аднаго і таго ж чалавека, зробленыя з розніцай у некалькі дзён, з дакладнасцю ў 95 адсоткаў. Даследнікі з Федэральнай політэхнічнай школы Лазаны наважылі высветліць, за які час з'яўляюцца гэтыя «адбіткі пальцаў» чалавечага мозгу, і на працягу якога часу яны існуюць.

Навукоўцы высветлілі, што для фармавання характэрнага канэктаму патрабуецца 100 секунд. Таксама выявілася, што найбольш хутка канэктамы фармуюцца ў сэнсарнай зоне кары галаўнога мозгу, асабліва ў вобласцях, адказных за рух вачэй, зрокавае ўспрыманне і ўвагу. Услед за гэтым ідуць рэгіёны лобнай долі, чыя дзейнасць асацыюецца з больш складанымі кагнітыўнымі функцыямі. На думку даследчыкаў, іх знаходка можа быць выкарыстаная для ранняга дыягнаставання неўралагічных захворванняў - так, звесткі даследавання паказваюць на тое, што характэрныя канэктамы знікаюць пры развіцці ў чалавека хваробы Альцгеймера.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках