4 снежня 2021, Субота, 17:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыну праз Беларусь праніклі больш за 5,5 тысячаў мігрантаў

7
У Нямеччыну праз Беларусь праніклі больш за 5,5 тысячаў мігрантаў

Пра гэта паведаміла нямецкая паліцыя.

З пачатку года на нямецка-польскай мяжы затрымалі 5 665 нелегальных мігрантаў, якія дабраліся да Нямеччыны праз Беларусь, паведамляе паліцыя Германіі.

У апошнія тыдні колькасць мігрантаў значна вырасла.

Са студзеня па ліпень паліцыя затрымала 26 мігрантаў, якія выкарыстоўвалі Беларусь як транзітную краіну, у жніўні такіх мігрантаў стала 474, у верасні іх колькасць вырасла да 1 903. З 1 па 19 кастрычніка было затрымана 3 262 мігранты.

У сувязі з наплывам мігрантаў паліцыя надае асаблівую ўвагу нямецка-польскай мяжы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».