8 траўня 2024, Серада, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы: Лукашэнка цяпер убачыць, што ЕЗ гатовы абараняць сябе

2
Прэзідэнт Літвы: Лукашэнка цяпер убачыць, што ЕЗ гатовы абараняць сябе
ГІТАНАС НАЎСЕДА
ФОТА: DELFI

Брусэль будзе рэагаваць санкцыямі.

Еўропа гатовая і будзе абараняцца ад гібрыднай атакі рэжыму Лукашэнкі, які зладзіў міграцыйны крызіс на ўсходнім флангу ЕЗ. Як піша Delfi, пра гэта, каментуючы плыні блізкаўсходніх і афрыканскіх нелегалаў з Беларусі ў ЕЗ, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

"Рэжым Лукашэнкі цяпер убачыць, што ЕЗ можа рэагаваць, можа прымаць пастановы і гатовы абараняць сябе, гэта найважнейшае пытанне, асноўнае пасланне Еўрапейскага звязу", - сказаў Наўседа.

Літоўскі прэзідэнт удакладніў, што лідары Ез асуджаюць гібрыдныя атакі Беларусі і заявілі, што будуць рэагаваць на гэтую агрэсію санкцыямі - супраць фізічных і юрыдычных асоб.

"Мы ў пэўным сэнсе знаходзімся на лініі фронту, абараняем вонкавую мяжу ЕЗ і нам павінна быць нададзеная ўся патрэбная ўвагу", - дадаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках