6 траўня 2024, панядзелак, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган перадумаў высылаць паслоў 10 заходніх краін

5
Эрдаган перадумаў высылаць паслоў 10 заходніх краін
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

Прэзідэнт Турцыі заявіў, што дыпламатычны крызіс развязаны.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган заявіў, што дыпламатычны крызіс з магчымай высыланнем 10 паслоў заходніх краін развязаны пасля заяў пасольстваў аб неўмяшанні ў справы Турцыі.

У мінулую суботу Эрдаган абвясціў, што загадаў МЗС краіны абвясціць персонамі нон-грата паслоў Канады, Францыі, Фінляндыі, Даніі, Нямеччыны, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Нарвэгіі, Швэцыі і ЗША, якія раней выступілі з заклікам да Турцыі вызваліць праваабаронцу і філантропа, піша ВВС.

У панядзелак пасольствы ЗША і іншых краін заявілі, што адданыя артыкулу 41 Венскай канвенцыі аб неўмяшанні ва ўнутраныя справы іншых краін. Пасля гэтага турэцкі прэзідэнт заявіў, што паслы «надалей будуць больш уважлівымі і асцярожнымі ў сваіх заявах аб Турцыі».

«Заявы групы амбасадараў былі накіраваныя непасрэдна супраць нашай краіны і нашага суверэнітэту. Ніхто не зможа заставацца ў Турцыі, калі ён не будзе паважаць нашу краіну», - заявіў Эрдаган.

64-гадовы Асман Кавала - турэцкі бізнэсовец, філантроп і праваабаронца. Улады абвінавачваюць яго ў датычнасці да спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.

У лютым 2020 года Кавала быў апраўданы судом у справе аб пратэстах 2013 года, але на волю так і не выйшаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках