6 траўня 2024, панядзелак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спадзяюся на Бога, наканаванне і іншыя вышэйшыя матэрыі - буду страйкаваць»

1
«Спадзяюся на Бога, наканаванне і іншыя вышэйшыя матэрыі - буду страйкаваць»

Меркаванне беларуса, які паабяцаў сабе змагацца з «рэжымчыкам».

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР) падзяліўся меркаваннем свайго падпісчыка аб нацыянальным страйку:

- Чаму я падтрымаю БАР і буду страйкаваць?

У канцы 2020 года мне стала канчаткова зразумела, што беларусы (і я ў іх ліку) былі чыстымі наіўнымі дзеткамі. Якія думалі, што імі кіруе «трошачкі калгаснаваты», «трошачкі сварлівы» вусаты дзядзька. Але, увогуле, не злосны, таму - «хай сабе вяшчае з тэліка пра бульбу». А мы будзем спакойна працаваць, нам што да палітыкі?

Ілюзіі ў нас развеялі ў канцы 2020 года.

Так ужо атрымалася, што на пачатку пратэсту я надумаў змагацца з крывасмокам і ягоным рэжымчыкам да перамогі. І з тых часоў пастановы не мяняў. Аднак я ведаю, што адзін у полі - не трактар. Таму знайсці аб'яднаўчую сілу было жыццёва важна.

І я знайшоў іх - цэлых 4. І запісаўся ва ўсе чатыры. Таму што ў нашых умовах не зразумела, які з гэтых гуртоў «стрэліць». І стаў чакаць. І паціху рыхтавацца да тых варыянтаў, якія прапануе кожная з гэтых груп.

Так атрымалася, што БАР узяў на сябе ініцыятыву. Я не ведаю, наколькі ў іх там усё пралічана. І яны пра гэта да патрэбнага моманту дакладна нікому не скажуць. Таму, спадзяюся на Бога, наканаванне і іншыя вышэйшыя матэрыі - буду страйкаваць.

Нагадаем, лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі заявіў аб пачатку страйку 1 лістапада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках