6 траўня 2024, панядзелак, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы звялі пакупкі айчынных тавараў да шматгадовага мінімуму

7
Беларусы звялі пакупкі айчынных тавараў да шматгадовага мінімуму

Спажыўцы ўсё часцей глядзяць у бок імпарту.

Статыстычныя органы зрабілі справаздачу аб раздробным тавараабарачэнні арганізацый гандлю і долі раздробнага продажу беларускіх тавараў.

На гэты раз падведзеныя вынікі 9 месяцаў 2021 года. Тавараабарачэнне арганізацый гандлю за 9 месяцаў склала 36,4 млрд BYN. Пры гэтым продаж тавараў айчыннай вытворчасці дасягнуў 21,7 млрд BYN. Удзельная вага беларускай прадукцыі ў тавараабарачэнні арганізацый знізілася да 59,5 адсотка. Доля продажу айчынных тавараў стала рэкордна нізкай, калі параўноўваць яе з паказчыкамі за 9 месяцаў на адцінку 2013-2021 гадоў, паведамляюць banki24.by.

У студзені-верасні 2013 года ўдзельная вага беларускай прадукцыі яшчэ дасягала 71,7 адсотка. Затым у 2014 годзе яна ўпала да 70,7%, у 2015-м - да 69,8%, у 2016-м - да 66,2%, у 2017-м - да 65%, у 2018-м - да 63 ,4%, у 2019-м - да 61,6% і ў 2020-м - да 60,7%.

Прыкметна, што цягам 8 гадоў запар вага айчынных тавараў у продажах увесь час памяншалася. Гэта адбывалася нягледзячы на дэкларацыі чыноўнікаў аб імпартазамяшчэнні на спажывецкім рынку. У суме за пазначаны час доля тавараў made in Belarus скарацілася на 12,2 адсотка. Паводле прынятай у краіне класіфікацыі тавары бываюць харчовымі і нехарчовымі. У першую катэгорыю ўваходзяць харчовыя прадукты, напоі і тытунёвыя вырабы, у другую - усё астатняе. У абедзвюх таварных групах ідзе паступальнае змяншэнне долі беларускай прадукцыі.

Аднак для тавараў нехарчовай групы гэта адбываецца хутчэй і ў гэтай катэгорыі айчынныя вытворцы саступілі ўжо галоўнае становішча на рынку.

За 2013–2021 гады ўдзельная вага беларускіх харчовых тавараў скарацілася з 83,3% да 76,8%. Паралельна ў нехарчовай групе доля айчыннай прадукцыі ўпала з 56,3 адсотка да 40,9 адсотка.

Чаму прадукты харчавання з Беларусі яшчэ ўтрымліваюць унутраны рынак?

Гэта можа быць звязанае з лагістыкай дастаўкі прадуктаў харчавання з іншых краін: многія тавары скорапсавальныя, ды і выдаткі на перавозкі ў Беларусь могуць быць занадта высокія. Такую прадукцыю проста няма сэнсу ўвозіць у нашу краіну. Зрэшты, сярод харчовых прадуктаў усё адно ёсць пазіцыі, дзе дамінуе імпарт. За 9 месяцаў 2021-га гэта свежая садавіна і арэхі (доля імпарту 92,7%), рыба (87,2%), алей (84,8%). Сярод нехарчовых тавараў нізкая доля беларускай прадукцыі фіксавалася ў продажах аўтамабіляў (13,9 адсотка), тэлевізараў (14,5 адсотка), пральных машын (15 адсоткаў), парфумерна-касметычнай прадукцыі і туалетных прыналежнасцяў (17,8 адсотка).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках