6 траўня 2024, панядзелак, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык: НТВ, відаць, рыхтуе чарговы сюжэт накшталт «Хроснага бацькі»

8
Аналітык: НТВ, відаць, рыхтуе чарговы сюжэт накшталт «Хроснага бацькі»

Расея незадаволеная дзеяннямі Лукашэнкі.

Аналітык Сяргей Чалы пракаментаваў медыясварку паміж Крамлём і Лукашэнкам, а таксама крытычнае для рэжыму апытанне УЦДГМ.

- Нібыта як ужо ідзе інфармацыя аб тым, што Расея моцна незадаволеная слабым ходам выканання абавязацельстваў, у тым ліку інтэграцыйных ініцыятываў. Іх, відаць, не паспяваюць зрабіць да расейскага Дня народнага адзінства, і НТВ, відаць, рыхтуе чарговы сюжэт накшталт «Хроснага бацькі».

Апошні такі прыклад - гэта было напярэдадні нежадання Лукашэнкі падпісваць дакументы па стварэнні Мытнага саюза. Тады акурат былі тры фільмы пра яго. Зразумела, што гэта не спроба паўплываць на думкі і дзеянні Лукашэнкі, гэта падрыхтоўка грамадскай думкі да дзеянняў расейскай улады ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Як гэта было тады, дык гэта, відавочна, робіцца і цяпер, - падсумоўвае аналітык.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках