6 траўня 2024, панядзелак, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі страцілі $2 мільярды на катастрофе расейскай дзяржпазыкі

1
Банкі страцілі $2 мільярды на катастрофе расейскай дзяржпазыкі

Экспэрты прагназуюць паніку на фінансавым рынку РФ.

Буйныя ўкладанні ў расейскую дзяржпазыку, якія зрабілі дзяржаўныя банкі, ратуючы бюджэт ад гіганцкага дэфіцыту летась, выліліся шматмільярднымі стратамі, піша finanz.ru.

Кошты аблігацый федэральнай пазыкі прадаўжаюць каменем ляцець уніз на фоне паскарэння інфляцыі і чаканняў, што ЦБ РФ прадоўжыць падвышаць ключавую стаўку.

Індэкс RGBI, які адсочвае каціроўкі АФП, на таргах у аўторак зніжаецца сёмы дзень запар: перажыўшы рэкорднае за паўтара года падзенне на мінулым тыдні (-1,6%), ён страціў яшчэ 0,9% у панядзелак і 0,34% у аўторак, паводле звестак МасБіржы на 13.43 мск.

Прыбытковасці дзяржаўных папер імкнуцца ўверх: калі летась Мінфінансаў магло пазычаць на тэрмін 6 гадоў пад стаўку, крыху большую за 5% гадавых, то цяпер гэта 8% і вышэй.

Рынак АФП «паскораным тэмпам ідзе да біржавой панікі», канстатуе Андрэй Хохрын, гендырэктар «Івалга Капіталу».

Падзенне аблігацый адбылося паўсюдна, адзначае ён: услед за АФП таннеюць карпаратыўныя бонды і субфедэральныя паперы.

Падзенне коштаў ужо абярнулася стратамі для банкаў, якія трымаюць на балансе 17,1 трыльёна рублёў расейскіх каштоўных папер, пераважна аблігацый – карпаратыўных і АФП.

За верасень яны страцілі на пераацэнцы партфеляў 110 млрд рублёў, а ў жніўні – яшчэ 32 млрд, паведаміў ЦБ у аглядзе «Аб развіцці банкаўскага сектара».

Большыя страты фундатары АФП неслі толькі ў сакавіку 2020 года, калі рынак абрынуўся разам з коштамі нафты і курсам рубля. Тады партфелі крэдытных арганізацый абясцэніліся на 200 млрд рублёў, і ЦБ увёў часовыя паслабленні, дазволіўшы не ўлічваць гэтыя страты на балансе.

Рынак выявіўся не гатовым да падвышэння стаўкі ЦБ у пятніцу адразу на 0,75 адсотка, да 7,5% гадавых. Зрэшты, нават больш негатыву прынесла публікацыя сярэднетэрміновага прагнозу, дзе былі істотна павышаныя і чаканыя ўзроўні ключавой стаўкі (7,3% - 8,3% замест 6% - 7% у ліпені, і сярэднегадавыя значэнні інфляцыі: 5,2% - 6% замест 4,1% - 4,9%), паказвае дырэктар у інвестыцыях ІЧ «Лока-Інвест» Дзмітрый Палявы.

«Такі тэмп змены прагнозаў дадае нервовасці і пазбаўляе надзей аб хуткім заканчэнні цыклу росту ставак, аб якім мы чуем ад большасці аналітыкаў з ліпеня гэтага года», – адзначае ён.

Грашовы рынак рыхтуецца да далейшага ўзмацнення жорсткасці палітыкі ЦБ. У каціроўкі свопаў закладзены рост ключавой стаўкі да 8,25% на гарызонце 6 месяцаў і 9,25% праз год, адзначае «Райффайзэнбанк».

Да «дна» кошты АФП пакуль яшчэ, відавочна, не дацягнуліся, мяркуе Хохрын: тэндэнцыя на падзенне можа прадаўжацца яшчэ два-тры тыдні, прычым хуткага аднаўлення пасля «панікі» наўрад ці варта чакаць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках