6 траўня 2024, панядзелак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лістападзе вырастуць адсоткавыя стаўкі для некаторых крэдытаў

1
У лістападзе вырастуць адсоткавыя стаўкі для некаторых крэдытаў

Гэта звязанае з пастановай Нацбанку.

У Беларусі ў лістападзе банкі павысяць адсоткавыя стаўкі для некаторых крэдытаў. Звязанае гэта з пастановай Нацбанку падняць у наступным месяцы разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР). Гэта адсоткавая столь па крэдытах, якой прытрымліваюцца банкі, піша zerkalo.io.

Нацбанк павысіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі на лістапад да 20,29% для фізічных асоб (цяпер - 19,02%), а для юрыдычных асоб - да 15,33% (цяпер - 14,87%). Прасцей кажучы, гэта адсоткавая столь для крэдытаў, яе прытрымліваюцца банкі. У апошні раз РВСР падвышалі ў жніўні.

Да РВСР у некаторых банках прывязаныя адсоткавыя стаўкі для крэдытаў на нерухомасць і на аўтамабілі на агульных умовах. Гэта значыць, пры падвышэнні гэтага паказчыка банкі павінны змяніць адсоткавыя стаўкі для асобных крэдытаў.

Нагадаем, раней экспэрты Еўразійскага банка развіцця прагназавалі, што Нацбанк павысіць да канца года РВСР. На іх думку, да канца гэтага года могуць павысіць стаўку рэфінансавання, да якой прывязаныя стаўкі многіх банкаўскіх крэдытаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках