11 траўня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан пастаўляе газ у Балгарыю ў чатыры разы танней за расейскі

Азербайджан пастаўляе газ у Балгарыю ў чатыры разы танней за расейскі

Імпарт можа вырасці да мільярда кубаметраў за год.

Цана азербайджанскага прыроднага газу, які пастаўляецца ў Балгарыю, у чатыры разы ніжэйшая за кошт расейскага. Пра гэта заявіў старшыня Камісіі ў энэрга-і водным рэгуляванні Балгарыі Іван Іваноў, паведамляе nv.ua.

Іваноў на адкрытым пасяджэнні аб коштах на прыродны газ на лістапад, паведаміў, што Балгарыя імпартуе з Азербайджана толькі 350 млн кубаметраў газу з узгодненага 1 млрд кубаметраў на год.

Кіраўнік кампаніі Bulgargaz Мікалай Паўлаў адзначыў, што "ўсе цэнавыя перавагі азербайджанскага газу і газу ад іншых пастаўшчыкоў - на карысць спажыўцоў".

Зараз азербайджанскі газ у Балгарыю паступае праз лінію магутнасцю 3,68 кубаметраў на год нраз памежны пункт Кула-Сідзіракастра з Грэцыяй.

Пастаўкі азербайджанскага газу па 878-кіламетровым газаправодзе TAP спажыўцам у Італіі, Грэцыі і Балгарыі пачаліся 31 снежня 2020 года. Газаправод прызначаны для транспартавання 10 млрд кубаметраў за год прыроднага газу з радовішча Шах-Дэніз праз Грэцыю і Албанію ў Заходнюю Еўропу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках