5 траўня 2024, Нядзеля, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прызналі, што выдаюць візы нелегальным мігрантам: як гэта адбываецца

10
Улады прызналі, што выдаюць візы нелегальным мігрантам: як гэта адбываецца

Прабрахаўся «дэпутат» лукашэнкаўскай «палаткі».

Дэпутат “палаткі” Андрэй Савіных прызнаў: улады сапраўды выдаюць візы мігрантам. Дакладней, паводле ягоных слоў, візы выдаюць звычайным турыстам, але ўжо ў Беларусі ў тых узнікае жаданне перабегчы за мяжу, бо яна не ахоўваецца - і ўлады нібыта нічога не могуць з гэтым зрабіць, паведамляе «Мінск-Новості».

- Хацеў бы скарэктаваць паняткі нават у вашым пытанні. Гэта не мігранты, а турысты, якія прыляцелі ў Беларусь з турыстычнымі візамі. Міністэрства замежных спраў праводзіць вельмі дбайную селекцыю і выдае візы толькі на запрашэнні ад канкрэтных турыстычных фірмаў. Яны функцыянуюць у Беларусі, і даюць поўны пакет паслуг, і маюць адпаведную рэгістрацыю.

Аднак, паводле ягоных слоў, нейкая частка гэтых людзей, прычым відавочная меншасць, пасля турыстычных мэт наважвае перайсці мяжу з Літвой або Польшчай і пашукаць шчасця ў Еўрапейскай Уніі.

- Вось гэта ўжо можна кваліфікаваць як парушэнне закона і нелегальныя дзеянні. Але да таго моманту гэтыя грамадзяне знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі легальна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках