5 траўня 2024, Нядзеля, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Facebook назвалі прычыну маштабнага збою ў працы сацсетак

13
У Facebook назвалі прычыну маштабнага збою ў працы сацсетак
МАРК ЦУКЕРБЭРГ
ФОТА: GETTY IMAGES

Марк Цукербэрг выбачыўся перад карыстальнікамі.

Праца Facebook, Instagram і WhatsApp адноўленая пасля глабальнага збою, які працягваўся амаль шэсць гадзін.

Кампанія Facebook, якой належаць Instagram і WhatsApp, паведаміла аб паступовым аднаўленні работы 5 кастрычніка а 01:30 паводле менскага часу.

Шасцігадзінны збой у працы сэрвісаў адбыўся праз няўдалую змену канфігурацыі магістральных маршрутызатараў, якія размяркоўваюць трафік паміж цэнтрамі апрацоўкі звестак, напісаў у сваім блогу Facebook. У кампаніі дадалі, што збой сеткавага трафіку "эфектам даміно парушыў сувязь паміж дата-цэнтрамі".

Facebook таксама напісаў, што ўцечкі звестак карыстальнікаў у выніку збою не было.

Заснавальнік кампаніі Марк Цукербэрг папрасіў прабачэння ў карыстальнікаў за збой.

"Я ведаю, наколькі вы залежныя ад нашых паслуг, каб заставацца на сувязі з людзьмі, якія вам дарагія", - напісаў ён у фэйсбуку.

Раней адбыўся глабальны збой у працы Facebook, а таксама Instagram і WhatsApp, якія належаць кампаніі. Онлайн-платформа Downdetector, якая адсочвае статус вэб-сайтаў у рэжыме рэальнага часу, паведаміла, што збой Facebook - найбуйнейшы з тых, якія фіксаваў праект. Сэрвіс атрымаў больш за 10 мільёнаў паведамленняў аб збоі.

Журналістка The New York Times Шыра Фрэнкель у сваім твітэры паведаміла, што ў супрацоўнікаў Facebook не працуюць электронныя пропускі, яны не могуць трапіць у офіс і не могуць ацаніць маштабы збою.

Са звестак Bloomberg, Марк Цукербэрг за час збою страціў больш за 6 млрд даляраў чыстага капіталу. Яго багацце знізілася да $121,6 млрд, у выніку заснавальнік Facebook апусціўся ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету з трэцяга на пяты радок, які раней займаў Біл Гейтс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках