11 траўня 2024, Субота, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе пройдзе «Еўравізія - 2022»

1
Стала вядома, дзе пройдзе «Еўравізія - 2022»

Ці будзе браць удзел Беларусь - пакуль пад пытаннем.

Міжнародны конкурс «Еўравізіі» ў 2022 годзе пройдзе ў Турыне. Пра гэта паведаміла ў пятніцу агенцтва ANSA.

Акрамя адміністрацыйнага цэнтра паўночнай вобласці П'емонт на правядзенне прэстыжнага конкурсу, у якім прадстаўлены музыкі з усёй Еўропы, прэтэндавалі Мілан, Балоння, Рыміні і Пезаро.

Нагадаем, Італія атрымала права прымаць «Еўравізію» пасля перамогі італійскага гурта Maneskin з песняй Zitti e Buoni ў траўні ў Ратэрдаме ў 2021 годзе.

Ці будзе браць Беларусь удзел у конкурсе - пакуль невядома. У 2021 годзе арганізатары мерапрыемства адхілілі прадстаўніка Беларусі гурт «Галасы Зместа» з песняй «Я навучу цябе» за залішнюю палітызаванасць. Гурт «Галасы Зместа» падрыхтаваў дзве новыя песні для «Еўравізіі». Аднак пазней арганізатары конкурсу заявілі, што, старанна вывучыўшы новы матэрыял, прыйшлі да высновы, што ён таксама парушае правілы.

У адказ на гэта Белтэлерадыёкампанія адмовілася трансляваць конкурс. Яны аргументавалі гэту пастанову тым, што прадстаўнікі Беларусі - гурт «Галасы Зместа» - не дапусцілі на конкурс.

Таксама Белтэлерадыёкампанія заявіла, што прыме пастанову аб удзеле ў «Еўравізііі-2022», калі прыйдзе час.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках