5 траўня 2024, Нядзеля, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі параўналі эфектыўнасць «Спадарожніку» і кітайскай вакцыны

66
У Беларусі параўналі эфектыўнасць «Спадарожніку» і кітайскай вакцыны

Медыкі заяўляюць, што вакцынацыя ў краіне ідзе вельмі марудна.

Цяперашнія тэмпы вакцынавання недастатковыя. Улетку гэтага года людзі прышчапляліся больш ахвотна, чым цяпер. Пра гэта заявіла галоўная санітарная лекарка сталіцы Святлана Ярмак, піша «Минск-Новости»..

Галоўная санітарная лекарка расказала, што цяперашнія тэмпы вакцынавання недастатковыя. У чэрвені – ліпені 2021-га працэс ішоў больш актыўна, чым цяпер. Медыкі занепакоеныя такім развіццём сітуацыі, паколькі каранавірусную інфекцыю людзі сталі пераносіць цяжэй і часцей трапляюць не проста на бальнічны ложак, а ў рэанімацыю.

– Статыстыка паказвае, што захворванне лягчэй пераносяць тыя, хто зрабіў прышчэпку, у адрозненне ад тых, хто адмовіўся, – падкрэсліла спецыялістка. – Найбольш дзейсная вакцына – «Спадарожнік V». Яе эфектыўнасць большая за 93%, і гэта даказана даследаваннямі папуляцыйнага імунітэту, якія ўжо двойчы праходзілі ў Менску. Яны праводзіліся навукова-даследчым інстытутам Расеі. Кітайская вакцына мае эфектыўнасць 70–75%. «Спадарожнік Лайт» аднакампанентная і прызначаная для маладога насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Пасля яе імунітэт фармуецца на тэрмін да 6 месяцаў, а пасля двухкампанентных ін'екцый – на больш доўгі.

Святлана Ярмак таксама нагадала, што ў сталіцы можна прышчапіцца ў 39 амбулаторна-паліклінічных установах, 10 стацыянарах, 30 гандлёвых цэнтрах, пунктах вакцынацыі на некаторых станцыях метрапалітэна. У некаторых арганізацыях можна нават запісацца онлайн на пэўны час.

Нагадаем, паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя ў Менску вакцынаваныя больш за 381,4 тысяч чалавек. 14 верасня Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што ў Беларусь прыйшла чарговая хваля COVID-19. З 23 жніўня ў Беларусі штодня фіксуецца больш за 1000 выпадкаў заражэння каранавірусам. 2 кастрычніка быў пабіты антырэкорд у колькасці выяўленых заражаных каранавірусам: 1998 чалавек. А 1 кастрычніка зафіксавалі сумны рэкорд колькасці памерлых за дзень пацыентаў з COVID-19 – 16 чалавек.

У цяперашні час у Беларусі для лекавання пацыентаў з каранавірусам аддалі траціну ўсіх ложкаў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках