11 траўня 2024, Субота, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік ГУР назваў дату магчымага ўварвання РФ ва Украіну

36
Кіраўнік ГУР назваў дату магчымага ўварвання РФ ва Украіну

Атака запланаваная і з тэрыторыі Беларусі.

Расея сканцэнтравала больш за 92 тысячы вайскоўцаў ля межаў з Украінай. Крэмль рыхтуецца да нападу ў канцы студзеня ці пачатку лютага. Пра гэта заявіў кіраўнік Галоўнай управы выведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю выданню Military Times.

"Такая атака, верагодна, будзе ўключаць авіяўдары, артылерыйскія і бранятанкавыя ўдары, за якімі рушаць паветрана-дэсантныя атакі на ўсходзе, дэсантныя атакі ў Адэсе і Марыупалі і меншае ўварванне праз суседнюю Беларусь", – расказаў ён.

Паводле ягоных словаў, маштабныя расейскія ваенныя вучэнні Захад-2021 паказалі, што Масква можа адначасова перакінуць больш за 3,5 тысячы вайскоўцаў паветрана-дэсантных і спецыяльных аперацый.

"Атака, якую рыхтуе Расея, будзе значна больш разбуральнай, чым нешта раней у канфлікце, які пачаўся ў 2014 годзе, у выніку якога было забіта блізу 14 тысячаў украінцаў", – сказаў Буданаў.

Ён таксама дадаў, што РФ павялічвае колькасць войскаў і ўзбраення ў анэксаваным Крыме і падвозіць сістэмы балістычных ракетаў малой далёкасці Іскандэр і іншае ўзбраенне да мяжы.

Кіраўнік ГУР адзначыў, што суровыя ўмовы надвор'я зімой на планы расейцаў не паўплываюць.

"Аднак любая такая атака адбудзецца пасля серыі псіхалагічных аперацый, якія цяпер праводзяцца, каб дэстабілізаваць Украіну і падарваць яе здольнасць змагацца", – падкрэсліў выведнік.

Ён дадаў, што ацэнкі выведкі ЗША і Украіны датычна тэрмінаў нападзення Расеі вельмі падобныя.

Нагадаем, ЗША не ўважаюць пагрозу ўварвання РФ за блеф. У сувязі з гэтым Вашынгтон "падштурхоўвае" еўрапейскія краіны да супрацоўніцтва ў распрацоўцы пакета эканамічных і вайсковых захадаў для стрымлівання Масквы, піша New York Times.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках